Музыка66

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі. А куды знік яго старэйшы брат Андрэй, які таксама выступаў на беларускай эстрадзе?

Андрэй Хлястоў. Фота з яго сацсетак

Андрэй і Аляксей Хлястовы нарадзіліся ў вельмі простай сям’і — ніякіх знакамітых сваякоў, якія б за руку маглі прывесці на сцэну, у іх не было. Тата працаваў будаўніком, маці была аператаркай ЭВМ.

І Андрэй, і Аляксей у свой час скончылі ПТВ — атрымалі працоўныя спецыяльнасці. Дваццаць гадоў таму Аляксей Хлястоў распавядаў, што пасля 9 класа завуч ветліва папрасіў яго пайсці са школы. У выніку хлопец трапіў у прафтэхвучылішча №148 — атрымліваў прафесію электрамантажнік сілавога асвятляльнага абсталявання. Але сам жартаваў: дзякуй Богу, што ніводнага дня не прыйшлося працаваць у гэтай сферы — бо ў людзей хаця б святло ёсць.

— У мяне ў кватэры неяк знікла святло, дык я не ведаў, дзе пробкі, дзве гадзіны без святла сядзеў, пакуль тата не прыехаў. Як я вучыўся? Больш спяваў, чым на ўроках сядзеў.

Андрэй жа скончыў вучылішча металістаў, па адукацыі слесар-рамонтнік. Папрацаваў усяго два тыдні — падчас практыкі на заводзе Вавілава.

На сцэну хлопцы трапілі праз ансамбль «Равеснік» пры Палацы піянераў Фрунзенскага раёна Мінска — там спачатку пачаў займацца Андрэй (ён на 6 гадоў старэйшы за Аляксея), а потым прывёў у калектыў малодшага брата.

Андрэй яшчэ заспеў час, калі можна было выступаць «па камсамольскай лініі» — нават у Германію ездзіў з канцэртамі ў складзе таго самага «Равесніка». Потым падчас вучобы ў ПТВ спяваў конкурсах самадзейнасці.

Андрэй Хлястоў. Фота з яго сацсетак

У дзевяностыя браты разам танцавалі стэп — прасоўваннем маладых артыстаў займаўся сам Анатоль Ярмоленка.

У ВНУ ніхто з іх не паступіў. Андрэй казаў, што пасля ПТВ адразу трапіў у армію (дзе працягнуў спяваць у ансамблі). А потым закруціла дарослае жыццё — клікалі на конкурс то ў Юрмале, то ў Віцебску. Усё неяк не да паступлення было.

Аляксей жа спрабаваў стаць студэнтам Інстытута культуры, але заваліў пераказ па беларускай мове. А потым таксама не змог знайсці час для вучобы.

Андрэй Хлястоў. Фота з яго сацсетак

Андрэй, хаця і быў менш папулярным за брата, выпусціў у 2006 годзе свой альбом пад назвай «Спасибо тебе» і выступаў з ім. «Камсамолка» пісала пра кур’ёзны выпадак, калі газета дала анонс канцэрта «А. Хлястова», а потым у рэдакцыю звярнулася абураная «несапраўдным Хлястовым» чытачка.

Зорка Аляксей упэўнена ззяла на беларускай эстрадзе — ды і не толькі. Ён пабываў на «Славянскім базары» і «Новай Хвалі», удзельнічаў у «Песні года», атрымоўваў шматлікія ўзнагароды, у 2010 годзе запісаў сумесную песню з нямецкім музыкам і прадзюсарам Брэнданам Стоўнам.

Калі-нікалі браты спявалі дуэтам.

Поспех Андрэя быў больш сціплым, але і ён выступаў. Яшчэ ў 2018 годзе тэлеканал СТБ распавядаў пра яго як пра саліста гурта «Hlest-off».

Андрэй Хлястоў у 2018 годзе на СТБ

У 2023 годзе стала вядома, што Аляксей Хлястоў трапіў у чорны спіс артыстаў — то-бок цяпер ён не можа выступаць нават на карпаратывах. Раённыя газеты, якія ў 2021 годзе бралі ў артыста інтэрв'ю, пачалі выдаляць нават старыя гутаркі.

Нядаўна Аляксей прызнаўся, што працуе ў таксі. Беларусы па ўсім свеце зладзілі маштабны флэшмоб у падтрымку спевака.

А куды ж падзеўся Андрэй Хлястоў? Нядаўна ў сваіх сацыяльных сетках ён распавёў, што таксама цяпер працуе ў таксі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Off
    13.12.2025
    Увозите из лукаюгенда детей. Здесь будущего нет. Население рабское, будет терпеть плевки в лицо на камеру.
  • Проста жыхар
    13.12.2025
    Тузін грантоў, калі не ведаеце, то лепей і не трэба пісаць. Будкін як раз з большага дапамагае артыстам унутры Беларусі, але, вядома, публікаваць спісы атрымальнікаў дапамогі ніхто не будзе, бо тады будуць рэпрэсіі за супрацу з "экстрымістамі".
  • Тузін грантоў
    13.12.2025
    Проста жыхар, навошта вы нахабна хлусіце? Ці людзі не бачыць, у якім стане нашыя музыкі нават за мяжой? Гэта жа сапраўдныя спітыя ад безнадзеі валацугі! Што перашкаджае апублічыць дапамогу хоць бы ім? “Дапамогу” ўнутры Беларусі так спраўдзіць немагчыма - асабіста ўпэўненая, што вашыя словы цалкам трызненне.

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць