Грамадства33

Лосік расказаў, як сядзеў у СІЗА КДБ з дэлегатам УНС — палкоўнікам міліцыі, які п'яным ледзь не забіў жонку

Экс-палітвязень падзяліўся ў сваім фэйсбуку чарговай гісторыяй са зняволення.

Ілюстрацыйнае фота УНС з лютага 2021 года

«Заўтра ў Беларусі пачынаецца чарговае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу, і мне ўспомнілася, як у СІЗА КДБ я апынуўся ў адной камеры з дэлегатам гэтага сходу. Гэта быў палкоўнік міліцыі з аднаго невялікага беларускага горада Гомельскай вобласці.

Апынуўся ён у турме па небанальнай справе — яго абвінавацілі ў тым, што ён у стане алкагольнага ап’янення ледзь не застрэліў з табельнага пісталета ўласную жонку. Пашанцавала: літаральна некалькі міліметраў лявей — і яна б не выжыла.

Але сутнасць не ў гэтым. У камеры ў нас часта ўзнікалі спрэчкі наконт вайны ва Украіне, сітуацыі ў Беларусі і вакол гэтага Усебеларускага народнага сходу. Ён удзельнічаў у ім у 2024 годзе, але не мог адказаць абсалютна ні на адно пытанне — пачынаючы ад «навошта ўвогуле стварылі гэты орган?» і заканчваючы «што вы там прынялі і за што галасавалі?».

У беларускіх падзеях ён арыентаваўся вельмі слаба і нават прайграў мне шакаладку, калі даказваў, што ў Беларусі ну ніяк не маглі вярнуць абмежаванне ў два прэзідэнцкія тэрміны.

УНС — гэта калі 1 200 чалавек збіраюцца, каб афіцыйна пацвердзіць меркаванне аднаго», — заключыў Ігар Лосік.

Каментары3

  • Ёсік
    17.12.2025
    На фота гайдукевіч гуся за шыю цягае пад сталом?
  • Отец Засандалий
    17.12.2025
    Родина должна знать своих героев.
  • Аналiтык
    18.12.2025
    Ёсік, Не, ён мастурбуе

Цяпер чытаюць

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вялікая страта для ўсёй Беларусі». Ціханоўская адгукнулася на смерць Святланы Курс2

Пажар у гродзенскай бальніцы справакаваў адзін з пацыентаў6

У Нарвегіі адкрылі новы мемарыял ахвярам тэрактаў Брэйвіка. На ім — кулік з камянёў3

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм18

За працу ў Аршанскім лясгасе школьнікам заплацілі па 100 рублёў замест абяцанай тысячы — бацькі і дзеці абураны20

У Расіі спыніў працу праваабарончы праект Gulagu.net3

«Гэта ўжо перабор». Мінчанка знайшла ў буціку Zara клатч з цвіллю1

Максім Знак зняў свой партрэт з «Варты Святла» ў Вільні2

Былога каліноўца Верамейчыка, якога выкралі з В’етнама, перавялі ў турму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць