Ежа

Першы Мак.бай адкрылі ў райцэнтры

У Баранавічах у сераду пачаў працу рэстаран хуткага абслугоўвання Mak.by.

Ён стаў 28‑м рэстаранам сеткі і першым, што адкрыўся ў раённым цэнтры, піша Realt.by.

Mak.by пабудавалі ў цэнтры горада — на Савецкай, 96.

Рэстаран рэалізаваны ў фармаце, распрацаваным спецыяльна для рэгіянальных гарадоў. Пры гэтым ён абсталяваны ўсімі асноўнымі тэхналогіямі Mak.by: кіёскамі самаабслугоўвання, лічбавымі менюбордамі, падзеленымі зонамі прыёму і выдачы заказаў, а таксама сістэмай прыгатавання заказаў для кожнага госця.

Таксама працуе Mak.Drive.

У новым Mak.by створана 68 працоўных месцаў, з якіх 43 супрацоўнікі — жыхары Баранавічаў. Кампанія арыентуецца на прыцягненне мясцовых спецыялістаў і плануе, што на працягу 2026 года ўвесь персанал рэстарана будзе фарміравацца з жыхароў горада.

Першымі гасцямі новага рэстарана сталі выхаванцы чатырох дзіцячых дамоў сямейнага тыпу з Баранавічаў.

Mak.by прыйшоў на месца «МакДональдс», які працаваў у Беларусі з 1996 года і закрыўся 22 лістапада 2022 года. Першапачаткова меркавалася, што на яго месцы адкрыецца расійскі брэнд «Вкусно — і точка», але гэтага не адбылося. Каля паўгода рэстараны фактычна працавалі без назвы: наведвальнікаў сустракала толькі шыльда «Мы адкрыты». Новая назва з’явілася ў красавіку 2023 года. А ў 2024 годзе Mak.by набыла беларуская кампанія «Кволіці Фуд».

Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі7

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай4

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць