Свет

Кіраўніцу «Медузы» завочна асудзілі на пяць гадоў

Чаромушкінскі раённы суд Масквы вынес завочны прысуд выдаўцы расійскага інтэрнет-партала «Медуза» Галіне Цімчанка па абвінавачанні ў арганізацыі дзейнасці «непажаданай» арганізацыі (частка 3 артыкула 284.1 Крымінальнага кодэкса).

Фота: Andrej Vasilenko / Медуза 

Суддзя Ірына Кузан прызначыла Цімчанка пяць гадоў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, а таксама забараніла ёй на працягу пяці гадоў займаць кіраўнічыя пасады. Такі ж тэрмін для выдаўцы «Медузы» запытвала пракуратура Масквы (максімальнае пакаранне паводле артыкула — шэсць гадоў пазбаўлення волі), піша «Медуза».

Генеральная пракуратура РФ абвясціла «Медузу» «непажаданай» арганізацыяй у студзені 2023 года, матывуючы гэта тым, што дзейнасць выдання «стварае пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу і бяспецы РФ». У чэрвені 2024 года Цімчанка аштрафавалі на 14 тысяч расійскіх рублёў (140 даляраў) паводле адміністрацыйнага пратакола за ўдзел у дзейнасці «непажаданай» арганізацыі. У жніўні 2024 года Мінюст абвясціў выдаўцу «Медузы» «замежным агентам».

Крымінальную справу супраць Цімчанка завялі ў маі 2025 года. Неўзабаве яе абвясцілі ў вышук і завочна арыштавалі. У абвінаваўчым заключэнні сцвярджалася, што Цімчанка стварыла «Медузу», «адчуваючы нянавісць і пагарду да дзяржаўнага ўладкавання краіны, унутранай і знешняй палітыкі дзеючай улады». А пасля абвяшчэння «Медузы» «непажаданай» арганізацыяй у Цімчанка «ўзнік намер» працягваць дзейнасць выдання, каб застацца «ў інфармацыйнай прасторы краіны».

Фармальнай падставай для крымінальнага пераследу сталі тры відэа з удзелам Цімчанка: інтэрв’ю Deutsche Welle, у якім яна «выказвае сваю нязгоду, падвяргае крытыцы дзяржаўнае ўладкаванне Расіі», інтэрв’ю TV2media і зварот да чытачоў «Медузы», у якім яна «просіць аб дапамозе, у тым ліку фінансавай».

Як адзначала «Медыязона», падчас судовага працэсу выступілі двое сведкаў абвінавачання, якія далі ідэнтычныя паказанні. Пры гэтым яны сцвярджалі, што стаць сведкамі ім прапанаваў паліцэйскі на вуліцы. Адвакатка Вольга Падаплелава падчас спрэчак запатрабавала апраўдаць выдаўца «Медузы», назваўшы крымінальны пераслед Цімчанка палітычна матываваным — і парушэннем яе канстытуцыйнага права на свабоду слова.

Вось што заявіла Галіна Цімчанка «Медузе» пасля агалошвання прысуду:

«Дзіўна, але я нічога асаблівага не адчуваю. Хіба што падумала: дзіўна, што ў абвінаваўчым заключэнні напісана праўда — для рэжыму, які хлусіць як дыхае. Я сапраўды адчуваю нянавісць і пагарду да тых, хто ператварыў жыцці мільёнаў людзей у пекла, хто кожны дзень пасылае ім смерць. А што да самога прысуду, то ўсё як у вядомай фразе: ён не варты і паперы, на якой напісаны».

Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі8

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць