Грамадства

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

31‑гадовы Антон Макараў пайшоў з сілавых органаў у 2017-м.

Антон Макараў. Фота з інстаграма

Антону Макараву 31 год. Са звестак «Кіберпартызанаў», да 2017 года Макараў працаваў у сілавых структурах. Ён займаў пасаду міліцыянера-кіроўцы ў аператыўна-дзяжурнай службе Заводскага РУУС Мінска, быў старшым сяржантам міліцыі.

Макараў звольніўся з органаў у студзені 2017 года. Працаваў у іншых сферах.

У сацсетках ён дзяліўся фотаздымкамі з сям'ёй — у яго ёсць жонка і двое дзяцей.

Макараў — аматар футбола і гулец каманды «Фенікс», якая выступае ў Аматарскай лізе футбола (АЛФ). У сезоне 2025 года Антон быў адным з ключавых гульцоў складу, выступаў на пазіцыі абаронцы. У вясновым турніры 2025 года яго прызналі найлепшым гульцом спаборніцтваў, а каманда заняла трэцяе месца.

Макарава асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе па дзвюх частках артыкула 361‑4 — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Дэталі крымінальнай справы невядомыя, але пераслед можа быць звязаны са справай Гаюна. Цяпер Макараў адбывае пакаранне — гэта або калонія, або хімія з накіраваннем.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай1

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Усе навіны →
Усе навіны

Пад канец года на ўсходзе Мінска пачнуць будаваць новы буйны жылы раён6

Чаму ў Мінску сохнуць дрэвы і што з гэтым спрабуюць рабіць2

Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент2

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў5

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай1

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць