Грамадства2727

Васкрасенскі пакаяўся, што быў у камандзе Бабарыкі: Я быў адурманены, як і ўвесь беларускі народ

Праваабаронца і былы палітзняволены Леанід Судаленка зноў паразмаўляў з прапагандыстам Юрыем Васкрасенскім. Сярод іншага Васкрасенскі расказаў, якім ветрам яго ў 2020 годзе занесла ў каманду патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, які 13 снежня разам з іншымі 122 палітвязнямі быў вызвалены пасля 5 з паловай гадоў знаходжання ў зняволенні

Юрый Васкрасенскі. Фота: «Наша Ніва»

«Якая можа быць размова пра нейкае прымірэнне, пакуль людзі большай часткай пацярпелыя ад вашых абсалютна неадэкватных лідараў і абсалютна беспрынцыпных. Як там, чый Крым? Грэцкі, так? Ваш выпушчаны лідар, банкір казаў. Дык вось, мне шкада вельмі вось гэтых людзей», — заявіў Васкрасенскі.

На заўвагу Судаленкі, што ў 2020 годзе Бабарыка быў лідарам і для самога Васкрасенскага, ён адказаў:

«Некаторы час так. Адмаўляць не буду відавочнае. За маю 30‑гадовую кар'еру сапраўды на 2—3 месяцы мне давялося паверыць, што гэты сапраўды кандыдат ад Крамля, газпрамаўскі кандыдат можа неяк лібералізаваць эканоміку, удыхнуць нейкі новы патэнцыял.

Быў таксама, як і наш увесь беларускі народ, адурманены. Хто кавідам, хто Бабарыкам, хто іншымі кандыдатамі. Але дзякуй богу, што гэты працэс адурманьвання асабіста ў мяне працягваўся літаральна 2—3 месяцы. Гэта максімум. І тое, таму што я ў асноўным жа працаваў «у палях» штодня.

Штодня «ў палях» палявым работнікам быў, меў зносіны з людзьмі, з кіраўнікамі іншых раёнаў. І ўсе яны былі прарасійскія. Усе».

У 2020 годзе Васкрасенскі, будучы членам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, займаўся зборам подпісаў у Мінску і каардынаваў акцыі ва Уруччы. Пасля выбараў яго ролю ў камандзе Бабарыкі ў СМІ часта перабольшвалі. Сам ён сцвярджаў, што нібыта сабраў 40 тысяч подпісаў, але большасць з іх прызналі несапраўднымі.

12 жніўня 2020 года Васкрасенскага арыштаваў КДБ, завёўшы крымінальную справу за «масавыя беспарадкі» і «блакаванне транспарту». У дзяржаўных СМІ яго пазначалі як «арганізатара пратэстаў». Васкрасенскі заяўляў пра сустрэчу ў Маскве з палітолагамі, якія нібыта перадавалі яму грошы і абмяркоўвалі планы дэстабілізацыі ў Беларусі і што ён быў выкарыстаны ў якасці «пешкі».

Пасля амаль двухмесячнага ўтрымання ў СІЗА Васкрасенскі стаў выступаць на дзяржаўных і замежных тэлеканалах як «медыятар» паміж апазіцыяй і ўладай. Ён падтрымліваў Лукашэнку, крытыкаваў апазіцыю і арганізаваў круглы стол па канстытуцыйных папраўках, аднак у дэмакратычных сілах не прызналі яго ініцыятыву і адмовіліся ўдзельнічаць.

У розных праўладных актыўнасцях Юрый Васкрасенскі заўважны да сёння, але ніякіх афіцыйных пасад не займае. Як хоць крыху самастойная фігура ён ніколі не ўспрымаўся і не ўспрымаецца. Звычайна праз яго як нібыта прадстаўніка «незалежнай думкі» закідаюцца і агучваюцца нейкія ідэі, якія афіцыйным прадстаўнікам рэжыму з нейкіх прычын самім выказваць нязручна. 

Каментары27

  • БЕРАСЦЬ
    29.12.2025
    Добры ты акцёр, агент Васкрасенскі. Павялічыць табе заробак да 31 срэбраніка
  • Исповедник
    29.12.2025
    Кайся грешник, кайся. Не забудь упомянуть и другие грехи. Сапожок дырявый.
  • Солидарен
    29.12.2025
    Он посмотрел его интервью украинскому блогеру и покаялся. Чего греха таить , после этого многие покаились. Спасибо Валера мы знали что ты в глубине души....

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць