Меркаванні88

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах

Існуе пункт гледжання, што за канструктыўную пазіцыю па Венесуэле Расія можа разлічваць ад ЗША на крокі ў адказ на ўкраінскім кірунку. Падобны погляд уяўляецца памылковым, лічыць палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Што Масква можа прапанаваць амерыканцам у Венесуэле? Малаверагодна, што цяперашнія венесуэльскія ўлады сур'ёзна разлічваюць на Маскву, якая дапамагала забяспечваць бяспеку Мадура — з вядомым вынікам. Калі яны і спадзяюцца на кагосьці з хаўруснікаў Мадуры, то хутчэй на Кітай.

З пункту гледжання Трампа Расію (разам з Мадура) якраз выціскаюць з рэгіёну, у якім для яе месца не прадугледжана. У выпадку Украіны Трамп ужо і без таго ідзе Расіі насустрач, а кампрамісныя — вельмі непрыемныя для Украіны — варыянты адхіляе менавіта Масква.

У кантэксце «права моцнага», якім кіруецца Вашынгтон, значэнне маюць не словы, а справы. Трамп шмат гаворыць, але і дзейнічае — хай гэта будзе ўдар па іранскім ядзерным аб'екце ў Фардо, гісторыя з вызваленнем ізраільскіх закладнікаў, санкцыі супраць расійскай нафтавай індустрыі або выкраданне Мадура. Ягоныя дзеянні выклікаюць у саюзнікаў і праціўнікаў не толькі страх і нянавісць, але і павагу.

А чым можа пахваліцца Масква? Мядзведзеўскай балбатнёй пра выкраданне Мерца? Чацвёртым «узяццем» Купянска ад Герасімава? Пастаяннымі ядзернымі пагрозамі? Анексіяй чатырох украінскіх абласцей, якія Крэмль так і не здолеў цалкам заняць за чатыры гады поўнамаштабнай вайны?

Так што разлічваць на больш выгадныя прапановы Пуціну не варта. Іх робяць моцным — але не на словах, а на справе.

Каментары8

  • чыт. напісана
    06.01.2026
    Цэлы аналітык спатрэбіўся, каб зрабіць такое адкрыццё.
  • Кринж
    06.01.2026
    Расея нават на словах не моцная,а абсурдная і трагікамічная. Не трэба далёка глядзець,вось напрыклад апошні прыкол пра "атаку" Украіны на рэзідэнцыю пуцена. Курам на смех.
  • Дзіўна
    06.01.2026
    чыт. напісана, дзіўна, але многія гэтага не разумеюць, і прыдумляюць вар'яцкія тэорыі змовы

Цяпер чытаюць

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Усе навіны →
Усе навіны

Сергеенка: Мы выконваем усе абавязальніцтвы па прыёме работнікаў з Узбекістана2

Статкевіч звінаваціў лукашыстаў у этнацыдзе і назваў проціяддзе яму21

«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна5

Каля 15% беларускіх пар цярпяць ад бясплоддзя2

Кіраўнік Мінска адказаў, ці застанецца Новая Баравая вёскай

Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. А што кажуць пра Сямёна Шарэцкага яго мемуары?12

Ад Прыпяці да Каўказа. Як сям’я з-пад Мінска падарожнічае на кэмперы

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей28

Францыя ўрэгулявала 400‑гадовую тэрытарыяльную спрэчку з Нідэрландамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць