Свет44

Прэм'ер Грэнландыі: Калі нас паставяць перад выбарам, мы выберам Данію, а не ЗША

Прэм’ер-міністр Грэнландыі Енс-Фрэдэрык Нільсэн заявіў, што ўлады вострава не разглядаюць магчымасць далучэння да ЗША. Пра гэта ён сказаў 13 студзеня ў Капенгагене на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністаркай Даніі Метэ Фрэдэрыксэн.

Енс-Фрэдэрык Нільсэн. Фота: AP Photo / Pascal Bastien

Кіраўнік урада Грэнландыі падкрэсліў: калі б цяпер узнікла неабходнасць выбару паміж Злучанымі Штатамі і Даніяй, Грэнландыя аддала б перавагу Даніі. 

«Адно павінна быць зразумела ўсім. Грэнландыя не хоча належаць Злучаным Штатам. Грэнландыя не хоча, каб ёю кіравалі Злучаныя Штаты. Грэнландыя не хоча быць часткай Злучаных Штатаў», — заявіў грэнландскі прэм'ер.

Гэта заява прагучала на фоне ранейшых выказванняў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які неаднаразова гаварыў пра жаданне далучыць Грэнландыю, спасылаючыся на інтарэсы нацыянальнай бяспекі. Белы дом нават прапаноўваў купіць востраў і не выключаў прымянення сілы для яго анексіі.

На гэты момант Грэнландыя з’яўляецца аўтаномнай тэрыторыяй у складзе Даніі.

Каментары4

  • Filipp
    13.01.2026
    "Прэм'ер Грэнландыі: Калі нас паставяць перад выбарам, мы выберам Данію, а не ЗША" ©
    Хто такія МЫ? Палітычныя эліты вострава, ці народ? Хай праводзяць рэфэрэндуму і вырашаюць гэтае пытанне дэмакратычна.
  • Остап Бендер
    13.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • А нічога, што ўжо і апрсы праводзіліся?
    14.01.2026
    Filipp , большасць жыхароў Грэнландыі дадаюць незалежнасці і ад Даніі і ад ЗША

    Дарэчы, вы так сам літуеце, калі ціханоўская гаворыць ад імя беларусаў. І калі не, то чаму і адкуль такія падвойныя стандарты?

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі8

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць