Раніцай 15 студзеня расійскія войскі ўчынілі атаку беспілотнікамі на цэнтр Львова. Адзін з дронаў-камікадзэ ўпаў на дзіцячую пляцоўку непасрэдна каля помніка Сцяпану Бандэру. Нягледзячы на магутны выбух каля 6:30 раніцы, сам манумент выстаяў і істотна не пацярпеў.

Мэр Львова Андрэй Садовы паведаміў, што выбуховай хваляй зачапіла трактарыста, які ў гэты час займаўся расчысткай снегу, — мужчыну аказалі дапамогу, яго жыццю нічога не пагражае. У выніку ўдару ў найбліжэйшых жылых дамах і корпусе Львоўскай палітэхнікі выбіла вокны.
Паралельна з Львовам маштабны налёт беспілотнікаў адбыўся і на Кіеў, дзе зафіксавана падзенне абломкаў на жылы дом у Саламянскім раёне.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары
Україна- Мати