Культура44

Беларуска палюе на традыцыйныя саматканыя посцілкі ва ўсёй краіне — паглядзіце, колькі экспанатаў яна ўжо выкупіла ў бабуль ФОТЫ

Беларуска Яўгенія падзялілася сваёй раскошнай калекцыяй з 18 беларускіх посцілак.

Яўгенія на фоне аднаго з экзэмпляраў сваёй калекцыі — посцілкі з вёскі Засецце (Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць), створанай у 1950‑я рукамі Валянціны Даргеліч. Фота тут і далей: трэдс @ahocina

Галоўнае месца для палявання на посцілкі для Яўгеніі — гэта «Куфар». Што цікава, часам дзяўчыне шанцавала атрымаць посцілку абсалютна бясплатна. Частка ж экзэмпляраў увогуле знайшлася ў бацькоў — посцілкі перайшлі ім у спадчыну ад старэйшага пакалення.

Посцілкі, выкупленыя Яўгеніяй

Самы дарагі экспанат у калекцыі каштаваў дзяўчыне 150 рублёў. Яркая посцілка са складанымі ўзорамі з Лоеўскага раёна сапраўды заслугоўвае высокай ацэнкі.

Досыць танна — за 40 рублёў — Яўгенія змагла прыдбаць дзве посцілкі — жоўта-карычневую, аўтарства Тамары Шыбайла з-пад Мачуліна (Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) і чорную з сінімі ўзорамі, таксама гродзенскага паходжання.

Яўгенія не выключае, што ў будучыні адкрые музей, калі яе калекцыя стане яшчэ большай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Чаму Толькі яна?..
    17.01.2026
    Яўгенія, павага вам! Беларусы, хто разумее каштоўнасьць нашай культурнай спадчыны, трэба выкупляць посьцілкі, ручнікі, кашулі і інш. элементы адзеньня і рэчы. Бо ўсё гэта зьнікае вельмі хуткімі тэмпамі. Трэба ездзіць па вёсках таксама,
    Бабуля, суседка маёй бабулі як памерла, я запытаў яе дачку ці не прадала б пару ручнікоў, тая сказала, што за апошнія гады парэзала іх на анучы. Каля дзьвух дзясяткаў ручнікоў!
  • Удзячны беларус
    17.01.2026
    Дзякуй, Яўгенія, за захаваньне беларушчыны й прыгажосьці!
  • у захапленні
    17.01.2026
    Прыгажуня!!!

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць