Эканоміка22

Пекін выдзеліць Мінску дапамогу ў 300 мільёнаў юаняў

Кітай выдзеліць Беларусі тэхніка-эканамічную дапамогу сумай 300 мільёнаў юаняў. Гэта прадугледжана пагадненнем аб супрацоўніцтве ў сферы развіцця, якое было падпісана ў Мінску 9 снежня 2025 года, а цяпер апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Гэтыя сродкі плануецца накіраваць на рэалізацыю праектаў, узгодненых паміж бакамі. У дакуменце падкрэсліваецца, што гаворка ідзе ў тым ліку пра невялікія сацыяльна арыентаваныя праекты з абмежаваным фінансаваннем і кароткімі тэрмінамі выканання. Канкрэтныя напрамкі выкарыстання грошай будуць вызначацца ў асобных дадатковых дамовах.

Для ажыццяўлення фінансавання «Беларусбанк» і Дзяржаўны банк развіцця Кітая адкрыюць адзін для аднаго рахункі ў юанях без працэнтаў і камісій.

Адзначаецца, што гэта не першы выпадак, калі Пекін аказвае такую дапамогу Мінску. Аналагічнае пагадненне на такую ж суму было заключана ў жніўні 2024 года. Тады сродкі выкарыстоўваліся на развіццё інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і будаўніцтва жыллёвага комплексу ў кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень».

Паводле актуальнага курсу, 300 мільёнаў кітайскіх юаняў эквівалентныя прыкладна 43 мільёнам даляраў ЗША.

Каментары2

  • Ага
    20.01.2026
    Гучыць слушна, а на практыцы - гэта $43 млн. Ну можна на гэтыя грошы пабудаваць некалькі інтэрнатаў для працоўнікаў "Вялікага каменя" і толькі з кітайскіх матэрыялаў, таму что юані патрэбныя ў свеце толькі каб штось у КНР набываць.
  • лічбы і ніц....
    20.01.2026
    "прыкладна 43 мільёнам даляраў ЗША"

    Это просто ниц.... Информационный шум... Для Азверонка.

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце17

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуску ў Швейцарыі судзілі за бойку са сваімі 11‑гадовымі дзецьмі. Дзяцей забралі24

«Трэба быць с*кай, каб не падманулі?» Беларуска абураная сэрвісам на Камароўскім рынку6

Як мазырскі хлопец за грошы хадзіў на лукашэнкаўскія мітынгі, а ў Швейцарыі адкрыў у сабе беларускасць5

Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках3

Сусед па палаце прадаў беларускаму «ветэрану СВА» аўтамабіль — як аказалася, паламаны. А пасля тую машыну яшчэ і скралі2

У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма1

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы16

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце17

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць