Грамадства1616

Пяткевіч: Да 2030 года ў Беларусі чакаецца ўсплёск нараджальнасці

Урад працуе над мадэрнізацыяй сістэмы дапамогі на догляд дзіцяці, паведаміла намесніца прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч падчас сумеснага пасяджэння дзвюх палат парламента, піша БелТА.

«Зараз урад працуе над мадэрнізацыяй сістэмы дапамог на догляд дзіцяці для таго, каб знізіць рызыкі пагаршэння матэрыяльнага становішча жанчын, якое яны мелі да нараджэння дзіцяці, і забяспечыць годны ўзровень матэрыяльнага дабрабыту нашых мам», — сказала Наталля Пяткевіч.

Гаворачы пра дэмаграфічную сітуацыю, Наталля Пяткевіч адзначыла, што яна характарызуецца цэлым суквеццем дэмаграфічных рызык як аб’ектыўнага, так і суб’ектыўнага характару.

Як і ў большасці краін свету, у Беларусі назіраецца старэнне насельніцтва, зніжэнне інтэнсіўнасці нараджэння першага і другога дзіцяці, змяненне ўзроставай мадэлі нараджальнасці. Ужо гавораць пра так званае адкладзенае мацярынства.

Паводле яе слоў, чакаць усплёску нараджальнасці можна прыкладна да 2030 года, калі бацькамі стане чарговае пакаленне бэбі-буму.

Каментары16

  • Гэта праўда
    21.01.2026
    Але усплёск - гучна сказана.
    Невялікі рост, цягам пяці-сямі гадоў, а потым ізноў спад, яшчэ глыбейшы за папярэдні. Гэтыя хвалі з інтэрвалам прыкладна 30 год мала залежаць ад знешніх абставін. Хіба амплітуда можа крыху мяняцца.
  • Вынік
    21.01.2026
    Пракляты лукашызм зау́часна у́ магілу загоніць
  • @
    21.01.2026
    Звыш за 90.000 ахвяр кавіду у́ Беларусі.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць