Свет11

У Францыі паведамілі падрабязнасці пра расійскі ценявы танкер, затрыманы ў Міжземным моры

Затрыманым танкерам аказаўся нафтавы танкер Grinch, які плыў з Мурманска пад фальшывым сцягам, паведаміла Міжземнаморская марская прэфектура Францыі.

Фота: x.com/EtatMajorFR

Затрыманне адбылося 22 студзеня ў моры Альбаран — на захадзе Міжземнага мора, недалёка ад Гібралтарскага праліва. Аперацыя праводзілася на падставе арт. 110 Канвенцыі ААН аб марскім праве і мела на мэце праверку сапраўднай прыналежнасці судна, бо яго падазравалі ў выкарыстанні фальшывага сцяга. У затрыманні танкера, акрамя Францыі, удзельнічала і Вялікабрытанія.

Фота: x.com/EtatMajorFR

Праверка дакументаў на борце пацвердзіла падазрэнні французскіх уладаў, таму справа была перададзена пракурору ў Марсэлі.

Фота: x.com/EtatMajorFR

Згодна з міжнародным правам і па патрабаванні пракурора танкер быў зняты з маршруту і ў суправаджэнні нацыянальнага флоту быў накіраваны на спецыяльную стаянку для далейшай праверкі.

З інфармацыі выдання BFMTV, танкер рухаўся пад сцягам Каморскіх астравоў, пад якім ён паказваецца і на сайтах адсочвання марскога руху. Танкер рэгулярна дастаўляў нафту ў порты Кітая і Індыі.

BFMTV таксама адзначае, што ў брытанскім спісе танкераў ценявога флоту Расіі ён вядомы пад назвай Grinch, а ў еўрапейскім і амерыканскім — як Carl.

Каментары1

  • Kol
    23.01.2026
    Aframax. Chutčej za ūsio išoū da Indyi, miarkujučy prajsci Sueckim kanalam. I hety vo, što staic spinaj u kady, duža da indusa padobny.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць