Здароўе33

Летась у Беларусі правялі рэкордную колькасць трансплантацый

За мінулы 2025 год беларускія хірургі выканалі найбольшую ў гісторыі колькасць трансплантацый, выратаваўшы больш за паўтысячы жыццяў. Кіраўнік профільнага НПЦ Алег Румо падвёў вынікі года і расказаў пра планы.

Мінулы 2025 год стаў самым паспяховым у гісторыі беларускай транспланталогіі, паведаміў кіраўнік Мінскага НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо. За год медыкі выканалі рэкордную колькасць перасадак органаў — усяго 531 аперацыю, сярод якіх 361 трансплантацыя нырак, 110 — пячонкі і 53 — сэрца.

Акрамя гэтага, цэнтр укараніў унікальныя метады клетачнай тэрапіі для пацыентаў, якім не падыходзіць стандартнае лячэнне пасля перасадак. Таксама пачаў працу адзіны банк тканак і сасудаў, які забяспечвае складаныя аперацыі па ўсёй краіне.

Ужо ў лютым 2026 года ў цэнтры пачне працаваць сучасны хірургічны робат, набыты за ўласныя сродкі ўстановы. Спецыялісты ўжо прайшлі навучанне ў Кітаі, каб выкарыстоўваць комплекс у анкалогіі. Робат адкрые новыя магчымасці ў анкаўралогіі і анкахірургіі.

Вясной плануецца пачатак будаўніцтва новага сучаснага прыёмнага аддзялення.

Каментары3

  • Пан Усялян
    25.01.2026
    Цікава, ці ёсць статыстыка колькі з праапераваных асобаў (531 аперацыя) былі грамадзянамі Беларусі? Гандаль ворганамі і гандаль палітычнымі зняволенымі то сапраўднае ноў-хаў самаабраных... Кляскаю стоячы...
  • Р
    25.01.2026
    Пан Усялян, што цікава, з года ў год розныя апазіцыйныя смі спяваюць дыферамбы Руммо, колькі ім гэта не гавары. За аперацыі для замежнікаў яны атрымліваюць вялізныя грошы прыміямі. Таму лепшыя органы ідуць не сваім, а іншаземцам. Гэта залатая жыла. Таму Руммо і падтрымліваў Луку ў 2020, бо той даў доступ да кармушкі. Асобнае пытанне пра донараў - хто гэта, як дыягнастуецца смерць мозга. І не трэба мне вешаць лапшу пра пратаколы і праверкі пракуратуры. Усё робіцца, як патрэбна.
  • Такі вось "рэкорд"
    25.01.2026
    "В 2017 в Беларуси были проведены 553 операции по пересадке органов, сегодня эта цифра характеризует нашу страну как первую по трансплантации на территории СНГ", - заявил Малашко.

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі50

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

Амерыканскі экіпаж збітага верталёта Apache упершыню ў гісторыі выратавалі з дапамогай беспілотнага катара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць