Грамадства1010

Беларусы паставілі ў Кіеве пункт нязломнасці

У сталіцы Украіны, многія раёны якой праз расійскія абстрэлы пазбаўлены электрычнасці і цяпла, пачало працу новае месца для дапамогі — пункт нязломнасці, адкрыты беларусамі.

Усе фота: Аляксей Францкевіч / Facebook

Пункт нязломнасці — гэта абсталяванае месца, дзе кожны можа абагрэцца, падзарадзіць гаджэты, атрымаць іншую падтрымку ад валанцёраў.

@nashaniva Беларусы адкрылі ў Кіеве пункт нязломнасці, каб у простых людзей было месца дзе пагрэцца, падзарадзіць гаджэты і атрымаць дапамогу ад валанцёраў #беларусь #киев #белорусы #волонтеры #жывебеларусь ♬ mirage - théos & Antent

Пра адкрыццё пункта паведаміла Алена Жаркевіч, прадстаўніца валанцёрскага цэнтра «Сустрэча». Яна падзякавала ўсім беларусам, якія дапамаглі рэалізаваць гэтую ініцыятыву, матэрыяльна ці асабістым удзелам. Валанцёрка адзначыла высокую ступень салідарнасці дыяспары, падкрэсліўшы, што нават падтрымка думкамі і словам мае вялікае значэнне ў цяперашніх умовах.

«Беларусы, вы крутыя. Сапраўды. Я вельмі добра разумею, што не ўсе могуць прыехаць фізічна. Але я бачу і адчуваю, колькі людзей нас падтрымала — словам, справай, фінансамі і нават проста думкамі. І гэта мае вялікае значэнне.

Сёння, усталёўваючы гэты намёт, я, як і многія іншыя валанцёры, пачула шмат цёплых слоў у бок беларусаў. Слоў падтрымкі і ўдзячнасці — за тых, хто ваюе, за тых, хто загінуў, за тых, хто сёння сядзіць і хто ўжо адсядзеў за барацьбу з рэжымам, за незалежнасць Беларусі.

Эмоцый так шмат, што апісаць гэта вельмі цяжка. Таму проста — дзякуй. І калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне далучыцца — далучайцеся. Гэта сапраўды вялікая і важная справа.

Беларусы Вашынгтона, Канады, Польшчы, Літвы, Нямеччыны…

Я не магу пералічыць усіх, бо нас шмат. Простыя людзі, са сваімі справамі, праблемамі і цяжкасцямі — вы проста ўзялі і далучыліся. Вы неверагодныя. Дзякуй вам.

Асобнае дзякуй тым, хто зараз у Беларусі. За вашыя цёплыя словы падтрымкі. Ваш удзел — самы дарагі», — напісала яна.

Каментары10

  • Хрыч
    26.01.2026
    Там еще можно пообщаться с сотрудниками ТЦК
  • Маацква
    26.01.2026
    Выдатная ідэя. Дзякуй нашым дыяспарам за неабыякавасць.🤗
  • Filipp
    26.01.2026
    Трымайцеся беларусы, дзе бы вы не былі!

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць