Надвор'е11

«Белавія» паведаміла пра затрымку рэйсаў праз непагадзь

Зіма працягвае ўплываць на працу аэрапортаў: праз надвор’е ў «Белавія» змяніўся расклад рэгулярных і чартарных рэйсаў.

AP Photo Pavel Bednyakov

Сёння раніцай аэрапорт Шарамецьева (Масква) быў часова зачынены для прыёму паветраных суднаў, таксама на гэты момант прыпынены прыём і адпраўка самалётаў у аэрапорце Гомеля. Гэта, у сваю чаргу, прывяло як да адмены, так і да пераносу шэрагу рэйсаў.

Авіякампанія карэктуе вылеты/прылёты паветраных суднаў, імкнучыся мінімізаваць дыскамфорт для пасажыраў.

Напрыклад, пасажырам адмененых рэйсаў B2 987 і B2 992 Мінск-Шарамецьева-Мінск прапанаваны білеты на пазнейшы вылет ці вылет у аэрапорт Унукава.

Палёты ў Маскву, запланаваныя на сёння:

  • З Мінска ў Шарамецьева: 13.20, 19.55.
  • З Шарамецьева ў Мінск: 15.40, 22.15.
  • З Мінска ў Дамадзедава: 17.35. Назад — 12.50, 19.55.
  • З Мінска ва Унукава: 14.50. Назад — 17.15.

За актуальнай інфармацыяй просьба сачыць на сайце belavia.by і ў каналах камунікацыі аэрапортаў.

Так, калі вы хочаце вярнуць білеты на адмененыя рэйсы ў/з Шарамецьева, неабходна звяртацца па месцы аплаты.

Пасажырам, якія планавалі сёння палёты ў/з гомельскага аэрапорта, прапанаваны іншыя варыянты: перанос рэйса на іншую дату, вяртанне кошту білета або вылет праз Мінск (будзе арганізаваны аўтобусны трансфер «аэрапорт Гомель — аэрапорт Мінск»).

Каментары1

  • .
    27.01.2026
    НН - гэта выданне для тых, каму не насраць што там у Шарамецьева.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень151

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

Купалле заўтра будуць святкаваць у «Суле» і Азярцы

У Мінску цягнік насмерць збіў маладога мужчыну2

Чаму на мундыялі так шмат футбалістаў гуляюць у ружовых буцах?1

На пажары ў Нароўлі загінулі двое малых дзяцей мясцовага ўчастковага13

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева13

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць для аператараў за дрэнную сотавую сувязь1

«Уся турма ўвосені 2023 года чула, як працавалі над Дзядком»5

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў: Карыстайцеся, калі ласка, сховішчамі. Я вас вельмі прашу, вельмі5

Мінчанка вяртаецца на радзіму пасля 23 гадоў жыцця ў ЗША. Бо дзяцей хоча нараджаць толькі тут — каб былі рускамоўнымі63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень151

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць