Свет33

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў

Пяць падлеткаў загінулі пры пажары ў саўне ў расійскім Кузбасе. Узгаранне адбылося ў адной з лазняў саўны на вуліцы Кубанская ў Пракоп’еўску Кемераўскай вобласці, паведамляюць расійскія СМІ. 

Фота: Яндэкс-Карты

У момант, калі ўзнік пажар, у лазні адпачывала група падлеткаў. Па папярэдніх звестках, выратавацца змагла толькі адна дзяўчына — 16‑гадовая Сафія. 

Як паведамляецца, усе пяцёра загінулых у саўне ў Кузбасе — падлеткі 16—17 гадоў. Большасць загінулых — першакурснікі фізкультурнага тэхнікума. Яны нібыта адзначалі дні нараджэння траіх сяброў — дзвюх Лізавет і аднаго Сяргея. На гэтым тыдні аднаму за адным ім споўнілася 16 і 17 гадоў.

На вечарынкі ў лазневы комплекс з сабой можна было праносіць алкаголь і прадукты, нягледзячы на тое, што ўстанова пазіцыянуе сябе як сямейная.

У пэўны момант у адной з парыльняў успыхнуў агонь, ён перакінуўся на ўвесь комплекс. Не ўсе наведвальнікі паспелі эвакуявацца, ратавальнікі шукаюць яшчэ дваіх чалавек. Плошча пажару склала 70 квадратаў.

Следчы камітэт Расіі завёў крымінальную справу па артыкуле «Аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі жыцця або здароўя спажыўцоў». 

Каментары3

  • Без эматии
    31.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Без мозгов
    01.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Федя
    01.02.2026
    Да плевать что там в Раше творится.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць