Грамадства11

На французскі «шэнген» цяпер можна запісацца самастойна — некаторыя ўжо атрымалі слоты

Беларусам спрасцілі працэдуру падачы дакументаў на французскую шэнгенскую візу. З 2 лютага пачала працаваць новая сістэма запісу і апрацоўкі візавых заяў, паведамілі на сайце пасольства Францыі ў Беларусі. Калі раней без запрашэнняў і іншых важкіх падстаў на «шэнген» можна было запісацца толькі ў складзе тургрупы, то цяпер гэта можа зрабіць любы ахвотны.

Цяпер запіс на падачу дакументаў перададзены кампаніі TLScontact. Заяўнікам трэба зарэгістравацца на сайце аператара і запоўніць кароткую анлайн-анкету. Пасля з'яўлення свабодных слотаў аўтаматычна прызначаецца дата падачы дакументаў у пасольства, піша Onliner.by.

Таксама ўводзяцца спрошчаныя правілы для асобных катэгорый заяўнікаў і прыярытэтных груп — у тым ліку для членаў сем'яў грамадзян Еўрасаюза. Праз TLScontact будуць афармляцца і турыстычныя групы.

Акрамя таго, па запыце пасольства кампанія адкрые спецыяльны кол-цэнтр, дзе можна будзе атрымаць кансультацыі па працэдуры падачы заявы і спісу неабходных дакументаў.

Пры гэтым усе візавыя сумоўі і прыём дакументаў па-ранейшаму будуць праходзіць у пасольстве Францыі ў Мінску.

Што ўсе гэтыя новаўвядзенні азначаюць у рэальнасці? Верагодней за ўсё, працэдура самастойнага запісу на французскі «шэнген» будзе больш падобная на тую, што ёсць цяпер у пасольстве Італіі, якое працуе з тым жа TLScontact. Груба кажучы, гэта запіс у жывую чаргу на невядомы тэрмін.

Onliner звязаўся з прадстаўнікамі пасольства Францыі, якія падзяліліся некаторымі дэталямі абноўленай сістэмы падачы на «шэнген»:

— Мы можам коратка ахарактарызаваць імкненне палепшыць абслугоўванне наступным чынам: паляпшэнне доступу да інфармацыі і практычна імгненнае рэагаванне на запыты заяўнікаў на атрыманне візы праз з'яўленне спецыяльнага бясплатнага кантакт-цэнтра, які дае інфармацыю і кансультацыі пра тое, што рабіць.

Пры звароце ў кампанію TLS з заяўніка спаганяецца плата ў памеры 8 еўра. Яны дадаюцца да візавых збораў, якія спаганяюцца візавай службай. Тарыфы, распрацаваныя па пагадненні паміж ЕС і Беларуссю, застаюцца прэферэнцыйнымі і нязменнымі на працягу многіх гадоў, нягледзячы на пастаяннае павелічэнне выдаткаў на апрацоўку заявак і інфляцыю. Яны застаюцца нязменнымі на ўзроўні 35 еўра за кароткатэрміновую візу.

Адным з галоўных новаўвядзенняў з'яўляецца магчымасць для заяўнікаў самастойна падаваць заяву на візу без звароту ў турыстычнае агенцтва. Паступова адкрыюцца вокны для сустрэч. Пераарыентацыя працоўнай нагрузкі консульскіх супрацоўнікаў дазволіць апрацоўваць большую колькасць заявак.

Візавая служба пасольства Францыі ў Мінску за апошнія тры гады павялічыла сваю візавую выдачу на 40%.

Першыя беларусы, якім удалося запісацца, пакуль што атрымалі толькі аўтаматычныя лісты пра тое, што іх запыт пастаўлены ў чаргу. Дачакацца яе, мяркуючы па ўсім, не для ўсіх было проста.

— Я сёння прайшла тры кругі пекла: мяне круціла па ўсім браўзеры, адкрываліся незразумелыя ўкладкі з памылкай 403. Дзве розныя пошты, 117 змен пароляў, незразумелая анкета, якая пыталася, навошта мне трэба ў Ісландыю і Манака, хоць я выразна паказала: Францыя, турызм. Але неяк з божай дапамогай я атрымала гэты ліст. І зноў чакаць. Я ўжо страціла лік, адкуль я чакаю гэтую візу: Італія, Германія, Францыя… — дзеліцца болем у Threads карыстальніца kate.lishtone.

У куды больш выйгрышнай сітуацыі знаходзяцца тыя, у каго ёсць магчымасць зрабіць запрашэнне ад сваяка з Францыі. Чытач Аляксандр такім чынам ужо атрымаў слот на запіс у сакавіку: у цяперашніх рэаліях тэрмін чакання падачы ўсяго толькі ў месяц з лішнім — фантастыка.

— Запаўняў усё сам, як і заўсёды. Працэс не тое каб відавочны, але самастойна ўсё зрабіць не выклікае складанасцяў. Хоць я ўступіў у тэматычны чат — два дні аказваў дапамогу людзям парадамі, так што не варта судзіць па сабе… Заяўку адправіў 2 лютага каля паўночы, ліст са слотам атрымаў 3‑га чысла ўвечары. У гэты ж дзень аплаціў сэрвісны збор і на наступны дзень, 4 лютага, атрымаў пацвярджэнне аплаты і слота.

Каментары1

  • Una domanda
    05.02.2026
    А ёсць чат у тг на тэму запісу да французаў?

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць