Свет1313

Апублікаванае відэа з месца замаху на генерала ГРУ Аляксеева

ФСБ Расіі паказала запісы з камер назірання, зробленыя пасля стральбы ў першага намесніка начальніка ГРУ Уладзіміра Аляксеева ў Маскве. На кадрах бачны падазраваны ў забойстве.

Паводле версіі следства, пасля здзяйснення злачынства мужчына выкінуў пісталет у сумёт і на грамадскім транспарце з'ехаў.

Самога моманту стрэлу на апублікаваных запісах няма.

Раней стала вядома пра затрыманне падазраванага ў выкананні замаху. Паводле ФСБ, гэта грамадзянін Расіі 65‑гадовы Любамір Корба. Яго затрымалі ў Дубаі і даставілі ў Маскву. 

Устаноўлены, сцвярджае ФСБ, і яго памочнікі. У Маскве быў затрыманы Віктар Васін, 1959 года нараджэння. А Зінаіда Серабрыцкая, 1971 года нараджэння, паводле ФСБ, паспела выехаць ва Украіну.

Намесніка кіраўніка ГРУ Уладзіміра Аляксеева спрабавалі забіць 6 лютага каля 7‑й гадзіны раніцы — у ліфтавым холе яго дома на Валакаламскай шашы. 

Каментары13

  • Уражлівы
    08.02.2026
    Колькі камер...
  • Skarbnik
    08.02.2026
    Прафэсійны забойца сунуў пісталет з глушыльнікам проста ў гурбу снегу пад відэакамэрамі? Адбіткі пальцаў (усіх 10) таксама пакінуў? І вылецеў адразу ж бізнэс-класам у Эміраты?
  • Сьвяточны
    08.02.2026
    У́сіх пасобнікау́ і экстрэмістау́ арыштуем !

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць