Вайна77

Расійскія вайскоўцы пахваліліся ўдарам трохтоннай бомбай па жылым доме, дзе заставаліся людзі

Расійскія прапагандысцкія рэсурсы апублікавалі відэа ўдару магутнай авіябомбай ФАБ-3000 па пасёлку Каўшараўка на Харкаўшчыне. Заяўлялася, што цэллю быў «апорны пункт», аднак мясцовыя жыхары пазналі на кадрах звычайны жылы пяціпавярховік.

Удар трохтоннай авіябомбай ФАБ па «апорным пункце баевікоў» у пасёлку Каўшараўка апублікаваў тэлеграм-канал «Оперативный простор», заўважыла ASTRA.

«Выбуховае прывітанне ад ПКС РФ», — падпісана відэа.

У групе Купянскага раёна мясцовыя жыхары апазналі атакаваны дом — №67, а таксама напісалі, што ў падвале хаваліся людзі. Паводле іх слоў, ад двух пад’ездаў дома нічога не засталося.

Адна з жыхарак дома №67 паведаміла ASTRA, што ў момант атакі там заставалася 4 чалавекі. Двое з іх — пара пенсіянераў Вольга і Дзмітрый Бабровы. Паводле яе слоў, ім за 60 гадоў, яны не сталі выязджаць з абложанага горада. «Сказалі, будзем дома да апошняга. Дом на палях, можа быць, яны жывыя», — расказала суседка.

Каментары7

  • Žvir
    08.02.2026
    Tramp skaža, što Pucin trymaje slova. A chiba nie ?
  • Нет большей мерзости на Земле
    08.02.2026
    Чем поганые убийцы. Нет,с*ки,не братья вы нам. Никогда ими не были.
    А вот украинцы—братский славянский народ.
  • Найперш не галасі!
    08.02.2026
    Янка, можа непрывычна, але калі аб'ектыўна, то не павінна здзіўляць. Руская культура працуе , як і любая іншая.
    Толькі менавіта руская культура яна менавіта такая і менавіта так і працуе.
    І ніхто не абвергне, што нават самы зялёны пілот-стажор ВКС Расіі мае вышэйшую адукацыю і найлепшае здароўе. Нізто не дакажа, што ў палёце блытае педалі і не разумее дзе і што ён робіць, што толькі аднаму дурню так захацелася.
    Тут не спіхнеш на дзікуноў кадыраўцаў ці на крымінальнікаў вычварэнцаў, што ўцякаюць з турмаў ў рускія "мясныя штурмы".

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць