Грамадства55

Маладую завадчанку з «Гарызонта» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Ангеліна Васільева паспела папрацаваць у Расіі, але вырашыла пераехаць у Мінск і ўладкавалася на завод. У верасні 2025 года дзяўчына знікла з інтэрнэту. Высветлілася, што яе асудзілі за палітыку.

Ангеліна Васільева. Фота з яе старонкі Укантакце

Ангеліна Васільева нарадзілася 19 ліпеня 1992 года ў Амсціславе. У 2018—2019 гадах яна ездзіла на заробкі ў Расію, працавала ў Волхаве і Санкт-Пецярбургу, дзе была супрацоўніцай транспартнай кампаніі.

Апошнім часам Ангеліна жыла ў Мінску, працавала на «Гарызонце». У сацсетках дзяўчына згадвала цяжкі графік: «На заводзе ў мяне 12‑гадзінны працоўны дзень, 6/1». Сваю працу яна называла цяжкай, але сумленнай.

Ангеліна Васільева. Фота з яе старонкі Укантакце

Дзяўчына цікавілася папулярнай псіхалогіяй і чытала адпаведныя кнігі.

Ангеліна знікла з сацсетак напрыканцы верасня 2025 года. Стала вядома, што яе асудзілі ў пачатку 2026 года ў Мінскім гарадскім судзе. Ёй інкрымінавалі часткі 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Хутчэй за ўсё, пераслед звязаны са справай Гаюна.

Ангеліне прысудзілі хатнюю хімію. Дакладны тэрмін невядомы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • But
    12.02.2026
    Дзяўчына ні ў чым не вінавата. Не зрабіла а ніякага злачынства.
    А вось карнікі сіпатага - міжнародныя злачынцы. І гэта іх чарговае злачынства супраць чалавецтва якое ні мае тэрміну даўніны.
  • Raul
    12.02.2026
    Шаноўная рэдакцыя! Шаноўныя праваабаронцы! Актывісты замежжа!
    Калі ласка напішыце і размясціце на вашых старонках матэрыял аб Нюрнбергскіх працэсах. Не аб тым, які сусветна вядомы. А аб тых што былі пасля яго. Дзе судзілі гітлераўскіх чыноўнікаў з міністэрства юстыцыі, судзей, пракурораў, начальнікаў лагерэй. Ў Беларусі з карнікаў і звычайных людзей мала хто ведае пра гэта. У падручніках па гісторыі гэта не вывучалі. А есць англамоўная Вікіпедыя на гэту тэму. Есць вельмі моцны фільм ЗША на гэту тэму (англ. Judgment at Nuremberg 1961) зайснованы на рэальных падзеях — «малых» Нюрнбергскіх працэсах. Гэты фільм сення актуальны як ніколі. Жаданна каб яго паглядзеў кожны юрыст. Асабліва суддзя, следчы, пракурор, кат з сістэмы юстыцыі. Гэта гісторыя таго што аднойчы карнікам прыйдзецца несці адказнасць за злачынствы супраць чалавецтва і за не правасудныя суды. І тут "законы карнікаў" не спрацуюць. Адвакаты злачынцаў (судзчў і пракурораў) сколькі не спасылаліся на тое абвінавачаныя ўсяго толькі "выконвалі загад" і "працавалі па закону", але гэта не выратавала злачынцаў. І калі гітлераўскі суддзя што выносіў злачынныя прысуды закрычаў "Ці маглі мы ведаць да чаго гэта ўсе дойдзе"!
    Судзя які веў трыбунал яму адказаў: "Спадар суддзя. Вы дайшлі да гэтага ў той момант калі ў першы раз асудзілі на пакаранне не вінаватага чалавека".
    ***
    Нюрнбергскія працэсы па справам злачынстваў супраць чалавечнасці (1946-1949)
    ***
    Вельмі спадзяюся што аднойчы гэтыя суды пройдуць над лукашэнаўскімі карнікамі, следчымі, пракурорамі, суддзямі, начальнікамі і праціўнікамі карнай сістэмы.
  • .
    12.02.2026
    На Эву Грын падобная.
    Трымайся дзяўчына, яны за ўсё заплацяць

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць