Свет

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Міністр абароны Пакістана: «Наша цярпенне лопнула, Афганістан стаў калоніяй Індыі».

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле, а таксама ў правінцыях Кандагар і Пактыя, паведаміў пакістанскі тэлеканал PTV са спасылкай на даныя ўладаў.

Ён перадае, што ў выніку атакі загінулі 72 афганскія вайскоўцы, яшчэ 120 атрымалі раненні.

Афганістан заяўляе пра гібель 55 пакістанскіх салдат у выніку аперацыі на мяжы ў чацвер увечары. Мясцовы тэлеканал TOLOnews паведамляе пра раненне яшчэ 11 вайскоўцаў і захоп 19 блокпастоў.

Міністр абароны Пакістана Хаваджа Асіф заявіў, што пасля вываду войскаў НАТА чакалася, што ў Афганістане ўстановіцца мір і што талібы засяродзяць сваю ўвагу на інтарэсах афганскага народа і рэгіянальнай стабільнасці.

«Аднак талібы ператварылі Афганістан у калонію Індыі. Яны сабралі тэрарыстаў з усяго свету ў Афганістане і пачалі экспартаваць тэрарызм. Яны пазбавілі ўласны народ асноўных правоў чалавека. Яны адабралі ў жанчын правы, якія ім дае іслам», — заявіў ён.

Ён сказаў, што Пакістан прыкладаў усе намаганні — як непасрэдна, так і праз дружалюбныя краіны — для падтрымання стабільнасці сітуацыі, аднак талібы сталі марыянеткамі Індыі.

«У мінулым роля Пакістана была станоўчай. Ён прымаў у сябе пяць мільёнаў афганцаў на працягу 50 гадоў. Нават сёння сотні тысяч афганцаў зарабляюць сабе на жыццё на нашай зямлі. Наша цярпенне дасягнула мяжы. Цяпер гэта адкрытая канфрантацыя. Цяпер будуць прыняты рашучыя меры. Войска Пакістана не прыбыла з-за акіяна — мы вашы суседзі і добра ведаем вашу рэальнасць», — заявіў Асіф.

Учора Афганістан пачаў вайсковую аперацыю супраць Пакістана. Былі атакаваныя пакістанскія блокпасты, і нібыта ўжо ўзятыя пад кантроль 15 пазіцый без страт з афганскага боку

У Кабуле сцвярджаюць, што гэта адказ на авіяўдары, якія Пакістан нанёс уночы ў нядзелю па афганскіх правінцыях Нангархар і Пактыка. Ісламабад тлумачыў авіяўдары адказам на серыю тэрактаў у Пакістане, учыненых смяротнікамі. Пакістанскія ўлады абвінавачваюць «Талібан» у тым, што ён не перашкаджае баевікам перасякаць мяжу і дзейнічаць на пакістанскай тэрыторыі. Афганскі бок гэтыя абвінавачанні адхіляе.

.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава10

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні2

За паўгода ў Беларусі за палітыку асудзілі 11 непаўналетніх3

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць