Свет2626

Пуцін назваў забойства Хаменеі цынічным парушэннем усіх нормаў маралі і права. Лукашэнка маўчыць

Забойства вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі і яго родных здзейснена з цынічным парушэннем усіх нормаў чалавечай маралі і міжнароднага права. Так заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у тэлеграме спачування прэзідэнту Ірана Масуду Пезешкіяну.

Уладзімір Пуцін. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson

«Прыміце глыбокія спачуванні ў сувязі з забойствам вярхоўнага кіраўніка Ісламскай Рэспублікі Іран Сееда Алі Хаменеі і членаў яго сям'і, здзейсненым з цынічным парушэннем усіх нормаў чалавечай маралі і міжнароднага права», — гаворыцца ў тэлеграме, апублікаванай на сайце Крамля.

«Прашу перадаць словы самай шчырай сімпатыі і падтрымкі родным і блізкім вярхоўнага кіраўніка, ураду і ўсяму народу Ірана», — дадаў Пуцін.

«У нашай краіне аяталу Хаменеі будуць памятаць як выдатнага дзяржаўнага дзеяча, які ўнёс велізарны асабісты ўклад у развіццё дружалюбных расійска-іранскіх адносін, вывядзенне іх на ўзровень усеабдымнага стратэгічнага партнёрства», — гаворыцца ў паведамленні.

Іран стаў адным з найважнейшых партнёраў Расіі ў агрэсіі супраць Украіны — ён перадаваў ёй зброю (асабліва вядомыя дроны «шахед»), а таксама вайсковыя тэхналогіі.

Аляксандр Лукашэнка пакуль маўчыць, дэлегаваўшы старшыню Палаты прадстаўнікоў Ігару Сергяенку выказванне спачуванняў. 

Сергяенка накіраваў афіцыйны зварот свайму іранскаму калегу Махамаду Багеру Галібафу.

«Беларускія парламентарыі глыбока ўзрушаныя трагічнай весткай пра шматлікія чалавечыя ахвяры грамадзянскага насельніцтва і разбурэнні ў Іране», — гаворыцца ў паведамленні.

 «Жадаем хутчэйшага вырашэння ваеннага канфлікту мірным шляхам і нармалізацыі сітуацыі ў краіне», — адзначана ў спачуванні ад беларускіх дэпутатаў.

Каментары26

  • Процесс пошёл
    01.03.2026
    Готовься, ордынский карлик, ты следующий! Но будет одно отличие - к тебе придут ВСУ!
  • Я
    01.03.2026
    Народ Ирана празднует на улицах, упырь.
  • Рубам
    01.03.2026
    Калі прыляціць табе ў твой бункер на Валдаі, то нават ужо не будзе каму выказваць “спачуванні”.

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць