Меркаванні2222

У чым розніца паміж Трампам у Іране і Пуціным ва Украіне

У Расіі праводзяць паралелі паміж дзеяннямі Расіі ва Украіне і ЗША — у Іране. Маўляў, там спецыяльная ваенная аперацыя і там. Там мэта дэмілітарызацыя і там — знішчэнне ракетнай праграмы. Так, і там і там — пытанне інтарэсаў вялікіх дзяржаў. І так, для адміністрацыі Трампа дэмакратыя справа дваццаць пятая. Але ёсць і пяць вялікіх адрозненняў, піша Мікола Бугай.

Неразарваная іранская ракета ўпала ў раёне Эль-Камышлы, Сірыя, 4 сакавіка 2026. Фота AP Photo / Baderkhan Ahmad

Іран не хаваў: яго мэта — знішчыць Ізраіль. А Украіна не нападала на Расію і не ставіла мэты знішчыць Расію. Заўсёды ж важна, хто першы пачаў, так?

Другое. Ні ЗША, ні Ізраіль не хочуць далучыць Іран ці яго часткі — прынамсі, будзем спадзявацца. А ў Расіі менавіта гэта галоўная задача. Заграбасталі Крым, акупавалі Данбас, а хацелі б аж да Роўна дайсці.

Трэцяе. Іран з Ізраілем абменьваюцца ўдарамі даўно і ўвесь час, гэта даўняя вайна, з проксі і без проксі. А Расія ўдарыла па Украіне вераломна. Хоць і называла «брацкім народам» і падпісала дамовы і мемарандум. 

Чацвёртае. Іран рэальна распрацоўваў ядзерную зброю і балістычныя ракеты. Нічога такога Украіна не рабіла ні да 14-га, ні да 22‑га года. Некаторыя лічаць цяпер: можа і дарма.

І апошняе: у Іране ЗША і Ізраіль паказалі сваю сілу. Ва Украіне Расія — сваю слабасць.

Каментары22

  • аўтар
    04.03.2026
    Nw, Дамову аб дружбе и супрацоўніцтве між Расіяй і Украінай і Будапешцкі мемарандум
  • Ёсік
    04.03.2026
    Добрыя высновы.
  • вой
    04.03.2026
    Нехта языком адмывае брудную трампаўскую дупку.
    Якая мілата.

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць