Грамадства3434

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

У сталічным мікрараёне Лебядзіны плануюць пабудаваць інтэрнат. Некаторыя жыхары не рады гэтай перспектыве — яны куплялі жыллё за немалыя грошы, бо раён прэзентаваўся элітным, і цяпер перажываюць, што садкі і школы будуць перапоўненыя і будаўніцтва закране зялёную зону.

Скрыншот з відэа

Журналістка дзяржаўнага агенцтва «Мінск-Навіны» Вікторыя Кірычэнка абурылася паводзінамі жыхароў раёна.

«Праблема будаўніцтва інтэрната — толькі праблема пахіснуўшагася эга эліт Лебядзінага, якім пара спусціцца з нябёсаў на зямлю і зірнуць на сітуацыю вачыма чалавека», — пракаментавала яна ў відэа.

Далучыўся і прапагандыст Рыгор Азаронак. Праўда, як след не разабраўшыся ў сітуацыі, спачатку зблытаў Лебядзіны з Новай Баравой.

«Яны скучваліся. Ім падабаецца жыць асобна. За шлагбаумамі і платамі. У іх там «усе свае». Элітка. Мажорства. Залаты фонд. Свае дастаўкі, свае паркоўкі, свае салоны, сваё, элітнае, самавітае, з басейнамі на даху, сметанковае шчасце.

І раптам яны абурыліся. Завылі. Забрахалі. Свінні зарохкалі. Бачыце ці што — ім там інтэрнат пабудуюць. З «плебсам». Гэта значыць з настаўнікамі, дактарамі, студэнтамі», — напісаў Азаронак у сваім канале.

«Самае бруднае — гэта выццё з той нагоды, што, бачыце, інтэрнат будзе засланяць краявід, від на прыроднае хараство. Вось выйдуць два геі і Перлін са шкляначкай віскара палюбавацца прыгажосцю прыроды, а тут кухарка смажыць вячэру! Як такое можна трываць!» — разышоўся прапагандыст.

«І абураюцца ж, пачвары, і пішуць у чаціках, і маюць нахабства выканкамы даймаць.

Без вады, відаць, даўно не сядзелі, падонкі. Я б ім адключыў. А калі хочуць сабе «гета», то можна пасяліць іх усіх у асобны «дэмгарадок», — дадаў Азаронак (без вады засталася якраз Новая Баравая, а не Лебядзіны, дый вядучы Яўген Перлін жыве ў Новай Баравой).

Адзначым, што ў раёне Лебядзіны кватэры маюць таксама прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант і былы хакеіст, а цяпер сенатар Дзмітрый Баскаў.

Каментары34

  • Аналитик
    07.03.2026
    Зависть им движет. Сам не смог заиметь квартирки там.
  • Хм...
    07.03.2026
    Когда он уже лопнет от злости?
  • Змагар
    07.03.2026
    Грыша, наступная наша сустрэча апынецца для цябе апошняй.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць