Грамадства

Звязаныя з Расіяй хакеры спрабуюць атрымаць доступ да акаўнтаў у Signal і WhatsApp

Разведвальныя службы Нідэрландаў заявілі, што хакеры, звязаныя з Расіяй, спрабуюць атрымаць доступ да ўліковых запісаў у месенджарах Signal і WhatsApp ва ўсім свеце. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве Агульнай службы разведкі і бяспекі Нідэрландаў (AIVD) і Службы вайсковай разведкі і бяспекі (MIVD), піша Reuters.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі ведамстваў, атакі накіраваныя на акаўнты высокапастаўленых чыноўнікаў, вайскоўцаў і журналістаў. У заяве гаворыцца пра «глабальную кіберкампанію», у ходзе якой хакерам, верагодна, ужо ўдалося атрымаць доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі.

Адзін з выкарыстаных спосабаў — выдаваць сябе за чат-бот Signal Support, каб атрымаць доступ да ўліковага запісу карыстальніка. Пасля гэтага зламыснікі могуць чытаць не толькі асабістыя паведамленні, але і перапіску ў групавых чатах.

Пры гэтым у Signal няма чат-бота падтрымкі — камунікацыя з карыстальнікамі вядзецца толькі праз электронную пошту.

Акрамя таго, хакеры спрабуюць атрымаць нелегальны доступ да акаўнтаў у Signal і WhatsApp праз функцыю «звязаных прылад». У такім выпадку карыстальнікі могуць нават не ведаць, што іх перапіска чытаецца дыстанцыйна.

Дырэктар вайсковай выведкі Нідэрландаў, віцэ-адмірал Пітэр Рысінк, адзначыў, што месенджары кшталту Signal і WhatsApp, нават нягледзячы на скразное шыфраванне, не варта выкарыстоўваць для перадачы сакрэтнай або асабліва важнай інфармацыі.

Кіраўніца AIVD Сімона Сміт падкрэсліла, што гаворка не ідзе пра ўзлом саміх сэрвісаў Signal або WhatsApp. Паводле яе слоў, пагроза тычыцца менавіта асобных уліковых запісаў карыстальнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучэбка ў Пскове, абяцаюць ануляваць крэдыты і судзімасці, але не кажуць самага важнага. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Вучэбка ў Пскове, абяцаюць ануляваць крэдыты і судзімасці, але не кажуць самага важнага. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст Баравік да Дня Расіі напісаў надзвычай бяздарны верш з яе праслаўленнем17

Якія прадуктовыя сеткі з'явіліся і зніклі ў Беларусі ў апошнія гады? Такіх нямала2

«Ён сапраўды дапамог украінскай арміі». Ва Украіне запусцілі насмешлівы флэшмоб пра Макса Каржа29

Расія будуе каля межаў з Нарвегіяй, Фінляндыяй і краінамі Балтыі вайсковыя базы на 115 тысяч салдат7

У Індыі будаўніцтва гіганцкай сонечнай электрастанцыі спыніла рэдкая птушка2

У Кобрыне дарожныя службы заасфальтавалі завулак Будаўнічы. Аказалася, што толькі на паперы2

У Глыбоцкім раёне 13‑гадовы хлопчык патануў у сажалцы1

Даішнікі на дарогах цяпер будуць выглядаць крыху іначай10

У маі ў Беларусі найбольш падаражэў праезд у цягніках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучэбка ў Пскове, абяцаюць ануляваць крэдыты і судзімасці, але не кажуць самага важнага. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Вучэбка ў Пскове, абяцаюць ануляваць крэдыты і судзімасці, але не кажуць самага важнага. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць