Грамадства66

У Мінску сёлета пабудуюць 12‑кіламетровую веладарожку

У Мінску сёлета плануюць пабудаваць новую роварную сцежку, якая злучыць чатыры раёны горада. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Ракаўшчык.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак

Сцежка пройдзе ўздоўж Сляпянскай вадасістэмы, яе даўжыня складзе 12 км. Яна будзе праходзіць па Ленінскім, Заводскім, Партызанскім і Першамайскім раёнах сталіцы.

У раней апублікаваным праекце Генплана Мінска да 2030 года ішлося пра стварэнне бесперапыннай сеткі пешаходных і роварных сцежак на ўсіх вуліцах, плошчах, бульварах, парках і скверах. Плануецца як будаўніцтва асобных роварных сцежак, так і абазначэнне роварных палос на дарогах.

Старшыня Мігарвыканкама Уладзімір Кухараў паведаміў, што ў найбліжэйшыя гады ў Мінску павінна з’явіцца 80 км роварных сцежак.

Каментары6

  • 12345
    14.03.2026
    А не прасцей ці пасадзіць на ровары ўсіх тых, хто прымаў закон пра спешванне на скрыжаваннях, і запусціць іх ад Каменнай горкі да Шабаноў.
    У момант цыфры эканоміі дзяржаўнага бюджэту, узляцелі б да нябёс.
  • 12345
    14.03.2026
    "Старшыня Мігарвыканкама Уладзімір Кухараў паведаміў, што ў найбліжэйшыя гады ў Мінску павінна з’явіцца 80 км роварных сцежак."
    А фарбы для зафарбоўвання ходнікаў для пешаходаў, хопіць???
  • 12345
    14.03.2026
    унутрэньни вораг, Калгасны менталітэт гэтага не дапусціць!

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны4

У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць