Свет77

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі

Такі інцыдэнт зрушыць успрыманне кампаніі з рацыянальнай сферы ў эмацыйную.

Віктар Орбан займае пасаду прэм'ера Венгрыі з 2010 года, таксама ён быў кіраўніком урада ў 1998‑2002 гадах. Фота Thanassis Stavrakis, AP

Напярэдадні вырашальных выбараў у Венгрыі, што павінны прайсці ў красавіку, падраздзяленне расійскай знешняй разведкі пачало біць трывогу з-за рэзкага падзення грамадскай падтрымкі прэм’ер-міністра Віктара Орбана, чые сяброўскія сувязі з Масквой доўгі час забяспечвалі Крамлю стратэгічную перавагу ў супрацьстаянні з НАТА і ЕС, піша The Washington Post.

Супрацоўнікі Службы знешняй разведкі Расіі выказалі меркаванне, што могуць спатрэбіцца радыкальныя меры.

Выданне сцвярджае, што ва ўнутраным дакладзе СЗР быў выкладзены спосаб «фундаментальна змяніць усю парадыгму выбарчай кампаніі» — «арганізацыя замаху на Віктара Орбана».

«Такі інцыдэнт зрушыць успрыманне кампаніі з рацыянальнай сферы […] у эмацыйную, дзе ключавымі тэмамі стануць дзяржаўная бяспека, стабільнасць і абарона палітычнай сістэмы», — нібыта напісалі расійскія агенты ў сваім дакладзе.

Нападаў на Орбана не было, але само дапушчэнне пра магчымасць пакушэння на яго жыццё падкрэслівае, наколькі высокія стаўкі для Масквы ў венгерскай перадвыбарнай гонцы, каментуе The Washington Post.

Каментары7

  • Рудольф Шульц
    21.03.2026
    яго завербавалі у́ пачатку 90 х
  • Замах Замахавіч
    21.03.2026
    З Трампам (агент Красноў) жа пракаціла
  • Санта Бэрримор
    21.03.2026
    СВР такие спецы, что точно грохнут Орбана в процессе имитации.

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць