Меркаванні99

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема

«З сённяшняга пулу расійскага грамадства гэта, на мой погляд, дакладна не горшыя людзі».

Скрыншот: chasiki_ / YouTube

Аналітык Арцём Шрайбман у выпуску ютуб-праграмы «Гадзіннічак цікае» адрэагаваў на навіны, што з-за блакіровак інтэрнэту і заходніх сацсетак расіяне могуць пачаць пераязджаць у Беларусь.

Шрайбман заўважае, што калі такая міграцыя і будзе, то не масавая.

«Сотні тысяч расіян не падымуцца і не зменяць месца жыхарства толькі таму, што ў іх мабільны інтэрнэт ці фэйсбук, тэлеграм пачалі лагаць ці не працаваць. Калі яны пераедуць (магчыма, сотні, магчыма, тысячы), то ў памерах краіны гэта няшмат. Я думаю, гэта будзе такая выбарка людзей, якія даволі матываваныя, якія эстэтычна і этычна не прымаюць гэтыя забароны.

Яны, магчыма, не з'ехалі раней з Расіі з-за вайны і не пратэставалі супраць вайны, бо не былі палітызаваныя дастаткова, магчыма, былі вельмі маладымі, калі пачалася поўнамаштабная вайна.

Але з сённяшняга пулу расійскага грамадства гэта, на мой погляд, дакладна не горшыя людзі. І я думаю, што прыезд такіх людзей у Беларусь не абавязкова азначае, што да нас нейкая арда прыехала. Я б усё ж не мазаў усіх расіян адной фарбай».

Да таго ж у Беларусі дэмаграфічная праблема, і краіне ўсё роўна прыводзіцца прыцягваць працоўных мігрантаў. А расіянам, якія бягуць ад забарон, разважае Шрайбман, прасцей уліцца ў наша грамадства.

«Што адбываецца (пра гэта казаў Дзмітрый Гурневіч са «Свабоды» і шмат хто іншы) — у перапісах Беларусі праз дзесяцігоддзі бачны трэнд, у якім расіяне асімілююцца і становяцца беларусамі».

Каментары9

  • чытай К. Маркса
    05.04.2026
    "да нас нейкая арда прыехала." I так і не
    1) так - арда (чытай К. Маркса)
    2) пры гэтым, іх Беларусаваць будзе не цяжка , праз мову ў гісторыю ВКЛ
  • Лол
    05.04.2026
    Так, Шрайбман, гэта не горшыя людзі. І на канцэрт Лепса сходзяць, і мінскім патрыкам прыбытак. Адні плюсы. Галоўнае, потым са Шрайбманам салідарызуюцца супраць вяртання нацыянальнай мовы, як адной дзяржаўнай. Проста залаты фонд для прайдзісветаў ад палітыкі. Родныя і лампавыя людзі. Ня тое, што розныя беларускія нацыяналісты.
  • залысина
    05.04.2026
    с увлечением слежу за вялотекущим процессом облысения Артёма. почти так же увлекательно, как с Брюсом Уиллисом.

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць