Грамадства99

Жодзінец палюбіў чужыя машыны: не мог прайсці міма, каб не выцягнуць магнітолу ці хаця б не пакатацца. Канец хобі паклалі УСУ

Аляксандр Бурак нарадзіўся ў Жодзіне ў 1991 годзе. З юнацтва стаў цікавіцца чужой маёмасцю: шнырыў па лецішчах, абкрадаў машыны. Калі Расія адкрыла магчымасць такім людзям парабаваць і маёмасць украінцаў, жодзінец двойчы не думаў і паехаў на фронт. Але не фартанула.

Стала вядома пра яшчэ аднаго загінулага на баку Расіі беларуса. Гэта рэцыдывіст Аляксандр Бурак з Жодзіна.

Як вядома з баз Belpol, крымінальную дзейнасць Бурак пачаў з таго, што прыгледзеў у адным з садовых таварыстваў кепска замкнёны дом і пачаў туды лазіць, кожны раз выцягваючы нешта новае. Гаспадары заўважылі толькі калі знік дрыль. Па гарачых слядах Аляксандра затрымалі.

Потым праявілася своеасаблівая любоў Бурака да тэхнікі — калі ён бачыў машыну без нагляду, то разбіваў шкло і выцягваў адтуль усё, што ляжала: магнітолы, рваныя курткі, спальныя мяшкі.

Калі ў машыне не было ўвогуле нічога, нават магнітолы, то проста катаўся на ёй, а бывала і катаў сяброў. За ўхіленне ад адбыцця хіміі трапляў у вышук.

Калі ўжо трапіў у поле зроку міліцыі, то стаў выязджаць у іншы раён па восені, каб «адпрацаваць» машыны, якія прыпаркавалі грыбнікі.

Скончыў жа Аляксандр Бурак тым, што ў 2025 годзе падпісаў кантракт з расійскім Мінабароны. Трапіў у штурмавы атрад, пайшоў у свой першы мясны штурм у кастрычніку 2025 і знік без вестак.

Каментары9

  • Дзякуй НН за артыкул
    06.04.2026
    Дзякуй УСУ за працу


    Быць дабру!
  • Ваван
    06.04.2026
    Ни дня без строчки..... а потом Беларусы мирные люди.... воевать с Украиной не будуць... главный враг Литва..... А реальность такова что воюющих за РФ в разы больше чем за Украину. А погибших так вообще.....
  • Стрыжань
    06.04.2026
    Ваван, а ты лічыў?
    Да таго - за Расію ваяваць з беларусаў ідуць амаль толькі маргіналы. Ідэйных там няма. Бо там нават самыя расіяне ідуць за грашыма. Толькі за гэтае - таму там і армія такая.

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць