Свет22

Памёр заснавальнік брэнда Diesel Адрыяна Голдшмід

Памёр італьянскі дызайнер Адрыяна Гольдшмід — адзін з заснавальнікаў вядомага брэнда Diesel. Яму было 82 гады, прычынай смерці стала анкалагічнае захворванне.

Адрыяна Голдшмід. Фота: Wikimedia Commons

Голдшмід нарадзіўся ў Італіі ў 1943 годзе і стаў адной з ключавых фігур у сусветнай джынсавай індустрыі. У 1970— 1980‑я гады ён удзельнічаў у стварэнні і развіцці некалькіх вядомых брэндаў, у тым ліку Diesel, які заснаваў разам з Рэнца Роса. Пазней ён таксама запусціў маркі Replay, Goldsign і AG Adriano Goldschmied.

Яго часта называлі «хросным бацькам дэніму» за вялікі ўнёсак у развіццё гэтай галіны. Ён адным з першых пачаў эксперыментаваць з апрацоўкай джынсавай тканіны — выкарыстоўваў эфект штучнага старэння, нестандартныя колеры і новыя падыходы да крою. З цягам часу гэтыя ідэі сталі стандартам у індустрыі.

У 2000‑я гады дызайнер актыўна працаваў у ЗША, дзе развіваў прэміяльныя лініі дэніму і супрацоўнічаў з буйнымі вытворцамі. Яго брэнды спецыялізаваліся на якасных джынсах з акцэнтам на крой і тэхналогіі апрацоўкі.

Да апошніх гадоў Гольдшмід заставаўся актыўным у сферы моды — працаваў як кансультант і прадпрымальнік.

Каментары2

  • Спадар
    07.04.2026
    R.I.P
  • Максим Дизайнер
    07.04.2026
    Лучшие!Панковский деним, который не налазит на жирных скуфов и старперов!Покойся с миром, коллега.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць