Свет11

Беларускі бізнэсмен стаў уладальнікам найбуйнейшай сеткі крам Samsung у Польшчы

Холдынг ASBIS, заснавальнікам якога з'яўляецца беларус Сяргей Касцевіч, афіцыйна завяршыў маштабную здзелку на польскім рынку электронікі. Праз сваё падраздзяленне ASBC Poland кампанія выкупіла 13 прэміяльных крам Samsung Brand Store, што зрабіла Касцевіча ключавым гульцом у рознічнай сетцы паўднёвакарэйскага гіганта ў Польшчы, піша эканамічны аглядальнік Вадзім Сяховіч.

Кіпрскі беларус Сяргей Касцевіч закрыў здзелку па набыцці 13 прэміум-крам Samsung Brand Store у Польшчы. Яны каштавалі яму 11,746 млн даляраў, гаворыцца ў кансалідаванай гадавой справаздачнасці ASBIS'c Enterprises. У сярэдзіне мінулага года гэтую здзелку адобрыла Urząd Ochrony Konkurencji i Konsumentów (Упраўленне па абароне канкурэнцыі і правоў спажыўцоў).

Пакупніком выступіла адна з трох польскіх юрыдычных асоб Сяргея Касцевіча — ASBC Poland. Прадавец — кампанія Matrix Media з Сухога Лясу ў Велікапольскім ваяводстве. Яна пакуль юрыдычна ўсё яшчэ належыць польскаму бізнэсмену Пятру Віру. З 1990 года ён займаўся рознічным гандлем бытавой тэхнікай і электронікай, а апошнім часам інвестуе ў нерухомасць. Выручка Matrix Media у 2024 годзе скарацілася больш чым на трэць (да 208,0 млн злотых). Кампанія Пятра Віра два гады запар нясе страты, у 2024‑м іх аб’ём перавысіў 5 млн злотых.

Да ASBC Poland перайшло больш за палову крам паўднёвакарэйскага брэнда ў Польшчы — у Варшаве, Уроцлаве, Познані, Катавіцах, Лодзі і Шчэціне. Яшчэ 9 гандлёвымі пунктамі i-Terra валодае германскі ALSO Holding.

У ASBIS Group гэтую здзелку называюць часткай стратэгіі па развіцці сваёй прэміяльнай рознічнай сеткі.

У афлайн-сегменце Сяргей Касцевіч праз ASBC цяпер кіруе 33 крамамі Apple Premium Reseller (iSpace) у 7 краінах і шасцю гандлёвымі аб’ектамі Bang & Olufsen у пяці.

У канцы 2025 года ASBC адкрыла найбуйнейшую ў свеце флагманскую краму Bang & Olufsen у Сан-Францыска. У гэтым годзе кампанія плануе пашырыць сваю каліфарнійскую сетку на Лос-Анджэлес і Пала-Альта.

Каментары1

  • Бойкот
    07.04.2026
    магазинам торгашей и кошельков колхозного быдла.

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі51

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць