Здароўе

Што трэба правяраць беларусам па здароўі пасля Чарнобылю?

Ініцыятыва «Экадом» падрыхтавала чэк-ліст — як правяраць здароўе з улікам магчымых доўгатэрміновых наступстваў Чарнобыльскай трагедыі.

Што ўваходзіць у стандартную штогадовую праверку?

Кансультацыя тэрапеўта/доктара агульнай практыкі:

  • агульны агляд;
  • вымярэнне артэрыяльнага ціску;
  • вымярэнне росту і вагі, разлік ІМТ (індэксу масы цела);
  • збор анамнезу (абмеркаванне агульнага самаадчування, наяўнасць скаргаў, спадчынных захворванняў).

Лабараторныя аналізы крыві:

  • Агульны аналіз крыві (ААК): дапамагае ацаніць агульны стан арганізма, выявіць запаленні, анемію.
  • Біяхімічны аналіз крыві (базавы): глюкоза (цукар у крыві), агульны бялок, білірубін, АЛТ, АСТ (паказчыкі працы печані), крэацінін, мачавіна (паказчыкі працы нырак).
  • Ліпідаграма: агульны халестэрын, ЛПВП, ЛПНП, трыгліцырыды (для ацэнкі рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў).
  • Узровень гомацыстэіну ў крыві: гэты паказчык з’яўляецца маркерам рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў і, згодна з аналітыкай, можа быць павышаны ў моладзі з закранутых раёнаў.

Функцыя шчытападобнай залозы:

  • Тырэатропны гармон (ТТГ): асноўны паказчык працы шчытападобнай залозы.
  • Дадаткова (па прызначэнні доктара): свабодны Т3, свабодны Т4, антыцелы да тырэаперыксідазы (АТ да ТПА) — калі ТТГ адхілены ад нормы або ёсць падазрэнні на аўтаімунныя працэсы.

Інструментальныя даследаванні:

  • ЭКГ (электракардыяграфія): дапамагае выявіць змены ў працы сэрца, такія як парушэнні рытму, змены ў міякардзе.
  • УГД шчытападобнай залозы: дазваляе ацаніць структуру і памер шчытападобнай залозы, выявіць вузлы або іншыя змены.

Па паказаннях доктара могуць быць і іншыя праверкі — напрыклад, кансультацыя кардыёлага, эндакрынолага.

Важна памятаць, што лад жыцця мае значэння. Здаровае харчаванне, рэгулярная фізічная актыўнасць, дастатковы сон, адмова ад шкодных звычак значна паляпшаюць тваё здароўе і ўстойлівасць арганізма.

Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі7

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай4

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць