Культура

У Варшаве пройдзе творчая сустрэча з Максімам Знакам

22 красавіка (серада) у варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам, піша bellit.info.

Падчас сустрэчы Максім раскажа пра сваю кнігу, падзеліцца ўспамінамі пра час яе напісання і адкажа на пытанні. Прагучаць старыя і новыя песні. Пачатак а 19:00 Уваход вольны

«Падманліва лёгкія, але моцныя гісторыі зняволенага беларускага юрыста і актывіста. 100 апавяданняў у «Зэкамероне» заснаваныя на «Дэкамероне» XIV стагоддзя, але Максім Знак бліжэйшы да Бэкета, чым да Бакача. Банальнасць і жорсткасць спаборнічаюць са здольнасцю чалавека вытрымліваць прыгнёт», — так пісала брытанская крытыка пра кнігу Максіма Знака, якая ўвайшла ў кароткі спіс прэміі Republic of Consciousness Prize.

Максім Знак — адвакат, паэт, бард, аўтар кнігі літаратурных запісаў «Зэкамерон», створанай у беларускай турме. У 2020 годзе ён быў адвакатам Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, але ў верасні таго ж года быў затрыманы і асуджаны на 10 гадоў зняволення. 13 снежня 2025 года вызвалены з турмы і, разам з вялікай групай палітзняволеных, прымусова дэпартаваны з Беларусі ва Украіну. Жыве ў Польшчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай4

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Усе навіны →
Усе навіны

Былога каліноўца Верамейчыка, якога выкралі з В’етнама, перавялі ў турму3

Трамп стаў героем мемаў пасля чэмпіёнскага фота зборнай Іспаніі10

Пуціну далажылі пра аднаўленне кантролю над «сухапутным калідорам» у Крым

Пад канец года на ўсходзе Мінска пачнуць будаваць новы буйны жылы раён7

Чаму ў Мінску сохнуць дрэвы і што з гэтым спрабуюць рабіць3

Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент2

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў5

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай4

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць