Грамадства1818

Што плануе беларуская моладзь? Дзяўчаты — палепшыць матэрыяльнае становішча, хлопцы — стварыць сям'ю

Даследчыкі Цэнтра новых ідэй правялі апытанне сярод беларускай моладзі і пацікавіліся, сярод іншага, іх планамі на бліжэйшыя гады.

Як адзначаюць аўтары даследавання, у цэлым моладзь ( 18‑35 гадоў) выбірае стратэгію мінімізацыі рызык, а не стратэгію развіцця і росту. Ва ўмовах, калі макраасяроддзе ўспрымаецца як нестабільнае і цяжкапрадказальнае, рацыянальным становіцца прыярытэт асабістых сфер, якія лягчэй кантраляваць.

Так, на першым месцы ў спісе мэтаў апынулася паляпшэнне матэрыяльнага становішча (44%). На другім — клопат пра здароўе і асабісты дабрабыт (32%). Пра намер пачаць або развіваць кар’еру заявілі 28% апытаных. Фактычна кожны чацвёрты суайчыннік імкнецца да спакойнага і размеранага жыцця (24%), а таксама да развіцця творчых ці асабістых праектаў (23%). Столькі ж рэспандэнтаў — 23% — назвалі сваёй мэтай стварэнне сям’і.

Калі глядзець на даныя больш дэталёва, тэма жыццёвых мэтаў аказваецца адной з тых рэдкіх сфер, дзе паміж хлопцамі і дзяўчынамі зафіксавана статыстычна значная розніца.

Менавіта хлопцы часцей за жанчын заяўлялі пра планы стварыць сям’ю — 28% супраць 18%.

А вось для дзяўчат значна больш важным з’яўляецца паляпшэнне матэрыяльнага становішча: пра гэта заявіла кожная другая апытаная. Сярод хлопцаў гэты паказчык значна ніжэйшы.

Пры гэтым стаць бацькамі ў бліжэйшыя 3—5 гадоў плануе толькі адзін з сямі рэспандэнтаў (14% дзяўчат і 15% хлопцаў).

У апытанні ўзялі ўдзел 465 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Аўтары сцвярджаюць, што даныя былі пераўзважаныя паводле полу і рэгіёна пражывання ў адпаведнасці з афіцыйнай статыстыкай Белстата за 2022 год. Максімальная статыстычная пагрэшнасць складае каля 4,5 працэнтных пунктаў.

Каментары18

  • базарная
    08.04.2026
    З улікам іншых даследаванняў, можа было б варта задацца пытаннем наколькі розныя тік-токі і інстаграмы накруцілі ў галовах дзяўчын? Пра моцную прапаганду агрэсіўнага фемінізму і мізандрыі ў апошнія гады таксама варта было б прыгадаць.
  • Дарыя, напішы Ў
    08.04.2026
    Вельмі цікава, хто беларускім даследчыкам не ў Беларусі забараняе праводзіць даследаванне на беларускай мове?

    Няўжо ЕС, які падтрымлівае, прымусіў выкарыстаць расейскую мову? Ці гэта ўжо ЦНИ замест ЦНІ?
  • .
    08.04.2026
    Тут цікава і важна, а як змяніліся гэтыя прыярытэты (грошы - сям'я, развіццё - мінімізацыя рызык) за апошнія 5-10 год. Дынаміка, а не проста сучасны стан.

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі8

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці2

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць