Грамадства44

У Літве раскрылі міжнародную групу, што планавала палітычныя забойствы. Сярод злачынцаў ёсць беларусы

У Салоніках (Грэцыя) быў затрыманы 55‑гадовы мужчына, якога падазраюць у падрыхтоўцы двайнога забойства на тэрыторыі Літвы.

Вільня, ілюстрацыйнае фота

Мужчына быў затрыманы 10 лютага па еўрапейскім ордары на арышт. Згодна з матэрыяламі справы, ён праз пасярэднікаў мог перавесці 5000 еўра на падрыхтоўку злачынства, піша Delfi.lt.

Літоўскія праваахоўныя органы адзначаюць, што планавалася двайное забойства — актывіста з Расіі, які атрымаў прытулак у Літве, і дарадцы па палітычных пытаннях, вядомага сваёй крытыкай на адрас Расіі.

Аднак забойства не было здзейснена. 12 сакавіка 2025 года паліцыя правяла аперацыю і затрымала падазраваных.

У межах расследавання ў поле зроку трапілі сем чалавек, у тым ліку звязаныя з Грэцыяй. Паводле матэрыялаў справы, згадваюцца як мінімум чатыры грэкі, з іх трое — грамадзяне Грэцыі і адзін — з падвойным грамадзянствам (Грэцыі і Расіі).

Сярод падазраваных ёсць таксама грамадзяне іншых краін (Грузіі, Украіны, Беларусі і Літвы).

Мяркуецца, што галоўныя арганізатары каардынавалі назіранне і рыхтавалі план забойства, які за 40 000 еўра павінны былі здзейсніць наёмнікі, а арганізатару планавалі заплаціць 50 000 еўра. Частка сумы — 5000 еўра — ужо была пераведзена для фінансавання пачатковага этапу: атрымання дакументаў і аплаты паездкі ў Літву.

Падчас расследавання высветлілася, што падазраваныя збіралі інфармацыю пра патэнцыйных ахвяр, сачылі за імі, фатаграфавалі і здымалі відэа; у аўтамабілі адной з патэнцыйных ахвяр нават усталявалі жучок. Паліцыя падазрае, што яны таксама ўзламалі электронныя сістэмы актывіста. Іншы чалавек, звязаны з Грэцыяй, мог спрабаваць знайсці літоўца, які павінен быў перадаць зброю, аднак гэты план не быў рэалізаваны.

Расследаванне працягваецца і ў іншых краінах Еўропы. У справе ёсць і падазраваны, які можа знаходзіцца ў Германіі. Паліцыя не выключае, што ў найбліжэйшы час могуць з’явіцца і іншыя асобы, звязаныя з гэтай справай.

Каментары4

  • Gorliwy Litwin
    09.04.2026
    Рускій Православный Міръ
  • Stary Litwin
    09.04.2026
    Jašče adzin dokaz taho, što ruski sviet treba pa sutnasci vyhnać z Litvy.
  • Ваван
    09.04.2026
    Gorliwy Litwin , с языка снял. Но вы , батенька, мастак формулировать что бы не догадались....

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч18

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы1

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч18

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць