На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча
У Гродзенскай вобласці ўкус кляшча прывёў да цяжкіх наступстваў — пажылая жанчына трапіла ў рэанімацыю з паражэннем нервовай сістэмы. Яе шпіталізавалі ў сакавіку, паведамляе тэлерадыёкампанія «Гродна».

Як высветлілася, жанчына не надала значэння ўкусу, бо раней ужо сутыкалася з кляшчамі: яе муж паляўнічы. Аднак праз некаторы час стан рэзка пагоршыўся і спатрэбілася інтэнсіўная тэрапія. На шчасце, лячэнне завяршылася паспяхова і пацыентку выпісалі дадому.
Медыкі тлумачаць, што вірус клешчавога энцэфаліту можа паражаць галаўны мозг і выклікаць менінгаэнцэфаліт. Хвароба часта праходзіць у дзве хвалі: спачатку з’яўляюцца сімптомы, падобныя да прастуды, потым наступае кароткае паляпшэнне, а пасля — рэзкае пагаршэнне з цяжкімі неўралагічнымі праявамі.
У рэгіёне сітуацыя з клешчавымі інфекцыямі застаецца напружанай. Штогод у Гродзенскай вобласці фіксуюць да двухсот выпадкаў энцэфаліту і хваробы Лайма. Пры гэтым каля чвэрці або нават траціны хворых на энцэфаліт трапляюць у рэанімацыю, а ў часткі з іх застаюцца сур’ёзныя наступствы, якія патрабуюць доўгай рэабілітацыі.
Не менш небяспечная і хвароба Лайма. Да траціны кляшчоў у вобласці могуць быць заражаныя бактэрыямі, што яе выклікаюць. Гэтая інфекцыя здольная паражаць скуру, нервовую сістэму, сэрца і суставы. Штогод у бальніцах лечаць больш за сто такіх пацыентаў, а яшчэ тысячы людзей праходзяць амбулаторнае лячэнне.
Медыкі заклікаюць быць асцярожнымі, бо сезон актыўнасці кляшчоў толькі пачынаецца і нават адзін укус можа прывесці да вельмі сур’ёзных наступстваў.
Чаму пры ўкусе кляшча бессэнсоўна адразу здаваць аналіз крыві
Прапагандыстка Шыбкоўская расказала пра свае пакуты — як «камарыны ўкус» аказаўся хваробай Лайма
У Брэсцкай вобласці ўжо актывізаваліся кляшчы
Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом
Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась
Каментары