Грамадства22

«Чарнобыльскі шлях» у гэтым годзе пройдзе пад лозунгам «За незалежную бяз'ядзерную Беларусь»

Сёння прайшло пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па правядзенні акцыі «Чарнобыльскі шлях», прымеркаванай да 40‑годдзя Чарнобыльскай катастрофы. У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, экалагічных арганізацый і беларускай дыяспары, паведамляе яе прэс-служба.

«Чарнобыльскі шлях» у Вільні ў 2023 годзе

У гэтым годзе кампанія пройдзе пад лозунгам «За незалежную бяз'ядзерную Беларусь».

Аргкамітэт каардынуе правядзенне акцый «Чарнобыльскі Шлях» па ўсім свеце пры ўдзеле дэмакратычных сілаў, экалагічных арганізацый і беларускай дыяспары.

26 красавіка ў Вільні адбудзецца памятны забег «Чарнобыльскі Шлях», прысвечаны ліквідатарам наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Сімвалічнай прабежкай удзельнікі ўшануюць памяць герояў з Беларусі, Украіны і Літвы — тых, хто тушыў пажары, праводзіў дэзактывацыю тэрыторый і будаваў саркафаг, ахвяруючы сваім здароўем і жыццём.

Сёння таксама паведамлялася, што ў Варшаве пададзеная заяўка на правядзенне акцыі 26 красавіка.

Марш пройдзе 26 красавіка а 14‑а гадзіне ад помніка Каперніка да помніка Марыі Складоўскай-Кюры.

Каментары2

  • Ага...
    10.04.2026
    Вы больш балаболаў разьвядзіце(што ў Беларусі што за яе межамі)… тады можа яна стане без ядзернай. А так, без вашага голасу, што хочуць тое й робяць. Краіны даўно няма, беларусы пазбавіліся _самі_ палітычнай эліты
  • SovietICBM
    10.04.2026
    Трэба было думаць у 90-xx: або незалежная, або бяз'ядзерная.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць