Грамадства33

У Беларусь прыедзе дэлегацыя ад парламента Венесуэлы

З 16 па 18 красавіка ў Беларусі будзе знаходзіцца афіцыйная дэлегацыя Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы. Паводле раскладу Палаты прадстаўнікоў, асноўныя перамовы пройдуць раніцай 17 красавіка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Беларускія дэпутаты з групы па супрацы з Венесуэлай сустрэнуцца з паўднёваамерыканскімі калегамі для абмеркавання міжпарламенцкага ўзаемадзеяння.

Гэты візіт адбываецца на фоне зменаў у Венесуэле, якія пачаліся ў пачатку 2026 года. 3 студзеня 2026 года па загадзе прэзідэнта ЗША Дональда Трампа амерыканскія сілы нанеслі ўдары па венесуэльскіх аб'ектах. Падчас гэтай аперацыі былы кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура і яго жонка былі захопленыя і вывезеныя ў Злучаныя Штаты.

Аляксандр Лукашэнка востра адрэагаваў на гэтыя падзеі, назваўшы захоп Мадуры вынікам «змовы і здрады». Ён ахарактарызаваў дзеянні ЗША як «мярзотныя» і назваў саступкай Трампа сваім вайскоўцам за Афганістан.

Пасол Беларусі ў Венесуэле Дзмітрый Дзеравінскі падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС краіны выказаў падтрымку венесуэльскаму народу ў справе абароны суверэнітэту і асудзіў «агрэсію» ЗША. Таксама ў студзені і лютым ён правёў перамовы з міністрам знешняга гандлю, віцэ-прэзідэнтам па пытаннях навукі і аховы здароўя, прадстаўнікамі МЗС па еўрапейскім кірунку.

У той жа час Дональд Трамп задаволіўся толькі выкраданнем Мадура з жонкай, а ўвогуле венесуэльскі рэжым мяняць не стаў. Кіраўніца парламента пры Мадура Дэлсі Радрыгес стала новай лідаркай краіны, якая пайшла на здзелку з Вашынгтонам і стала выконваць усе яго асноўныя жаданні. У Аляксандра Лукашэнкі з Дональдам Трампам, нягледзячы на рэгулярную крытыку, адносіны таксама склаліся дзелавыя.

Каментары3

  • нафту сёння трэба браць, як робяць індусы і кітайцы, — па 20 $ не больш
    11.04.2026
    "У Беларусь прыедзе дэлегацыя парламента Венесуэлы. " Дык што, "Валет" і Трамп чытаюць мае тэксты тут?))) Усё tak : нафту сёння трэба браць, як робяць індусы і кітайцы, — па 20 $ не больш, і загрузіць Беларусь да сківіц венесуэльскай нафтай!!!
  • Igor
    11.04.2026
    Я так понимаю в надежде выклянчить долг в ярд долларов? Ну так для них ответ будет в стиле - у кого взял, тому и отдам!
  • ЗША (Trump) афіцыйна забаранілі Венесуэле мець нафтавыя справы з pасeяй
    11.04.2026
    нафту сёння трэба браць, як робяць індусы і кітайцы, — па 20 $ не больш, Tak
    "ЗША афіцыйна забаранілі Венесуэле мець нафтавыя справы з pасeяй

    Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло больш жорсткія ўмовы працы з венесуэльскай нафтавай кампаніяй PDVSA: цяпер любыя яе аперацыі павінны адбывацца без удзелу Расіі, Ірана, Паўночнай Карэі, Кубы і іх кантраляваных структур"
    -NN

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя9

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Да пчаляра са Смалявіцкага раёна пчаліныя раі самі ляцяць проста ў вуллі1

У Крупскім раёне масава дохнуць краты. У чым прычына?5

Ва Украіне рыхтуюць законапраект, які дапаможа беларусам вырашыць праблему пратэрмінаваных дакументаў4

«Відаць, не вытрымалі нервы». Кубракоў заступіўся за таксіста-мігранта, які ўдарыў пасажырку49

Поўдзень Еўропы змагаецца з ляснымі пажарамі, у Іспаніі надзвычайнае становішча1

Армянскі каньяк не прайшоў у Беларусі праверку на каньяк11

Якое пакаранне цяпер у Беларусі даюць за наркотыкі?2

Беларус паўтара года чакаў ПМЖ у Польшчы, а потым атрымаў ліст, што яго карту паляка анулявалі яшчэ чатыры гады таму6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя9

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць