Грамадства22

На бягучы рамонт Калінкавіцкага РАУС выдаткавалі больш за 1,5 млн даляраў. А потым будзе яшчэ і рэканструкцыя

Падаткаплацельшчыкам давядзецца заплаціць двойчы: спачатку за тэрміновы рамонт цяпер, а пазней — за маштабную рэканструкцыю, заўважыў «Флагшток».

Калінкавіцкі РАУС. Фота: МУС

На рамонт чарговага будынка РАУС у Гомельскай вобласці выдаткавалі буйную суму — 4,5 млн рублёў (больш за 1,5 млн долараў) накіруюць на правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ у межах закупкі «Бягучы рамонт аб’ектаў АУС Калінкавіцкага райвыканкама». У пералік уваходзяць 4‑павярховы адміністрацыйны будынак, а таксама будынкі ІЧУ і склада.

Тэндар аб’явіла Гомельскае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва па замове УУС Гомельскага аблвыканкама. Работы павінны пачацца ў маі і завяршыцца да верасня 2026 года.

Выдзяленне сродкаў на бягучы рамонт аб’ектаў АУС у Калінкавічах выглядае дзіўным, паколькі менавіта гэты комплекс раней планавалі рэканструяваць у найбліжэйшай будучыні за рэкордную суму. Як распавядаў «Флагшток», у дадатку да Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2026—2030 гады ёсць пералік аб’ектаў МУС у Гомельскай вобласці, на будаўніцтва і рэканструкцыю якіх плануюць укласці буйныя сумы з бюджэту.

Там прапісана, што амаль 24 млн рублёў з рэспубліканскага бюджэту ўлады хочуць выдаткаваць на рэканструкцыю комплексу будынкаў Калінкавіцкага РАУС. Гэты праект павінен пачацца ў 2028 годзе, у якім выдзеляць толькі 900 тыс. руб. У 2029 годзе — 10 млн руб., а ў 2030 годзе — 13 млн руб.

Зараз жа, згодна з дэфектным актам у аб’яўленым тэндары на бягучы рамонт, запланавана мноства невялікіх работ — ад замены падвясных столяў і ўнітазаў да пракладкі новых трубаправодаў і рамонту агароджаў.

У канцы 2025 года кіраўнік МУС Іван Кубракоў наведваў Калінкавіцкі РАУС і абмяркоўваў нюансы запланаванага на 2026 год комплекснага рамонту. Тады паведамлялася, што РАУС уяўляе сабой тры збудаванні розных гадоў пабудовы мінулага стагоддзя. Міністр даваў указанне разгледзець варыянт зносу будынка 1949 года з наступным узвядзеннем будынка, «які адпавядае ведамасным нарматыўным характарыстыкам і патрабаванням па эксплуатацыі». Акрамя таго, было запланавана правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ асноўнага будынка райаддзела, гаварылася ў інфармацыі. «У гэтым годзе [у 2025] займаемся зносам і распрацоўваем праект, у наступным плануем адкрыццё новага і завяршэнне рамонту асноўнага будынка», — цытавала Кубракова МУС.

Каментары2

  • Приоритеты лукашизима
    13.04.2026
    На мусоров денег не жалеют, а больницы, школы, садики, поликлиники денег нет.
  • всё просто
    13.04.2026
    Всё лучшее, нет, не детям Беларуси, всё лучшее, да, красауцам лукашенко !
    Дети Беларуси постоят в сторонке.

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць