Свет88

Спікер парламента Славеніі паабяцаў рэферэндум аб выхадзе краіны з НАТА

«У мяне няма прарасійскіх поглядаў, толькі праславенскія. Мы сцвярджаем, што Славенія павінна весці палітыку самастойна, суверэнна», — сказаў Зоран Стэванавіч.

Парламент Славеніі. Фота: Hugh Rooney / Eye Ubiquitous / Universal Images Group via Getty Images

Пра планы арганізаваць рэферэндум па пытанні выхаду Славеніі са складу НАТА заявіў старшыня Дзяржаўнага сходу (ніжняй палаты парламента) Славеніі, лідар партыі «Праўда» Зоран Стэванавіч.

«У мяне няма прарасійскіх поглядаў, толькі праславенскія. Мы сцвярджаем, што Славенія павінна весці палітыку самастойна, суверэнна. <…> Мы катэгарычна супраць умяшання ў замежныя ваенныя і дыпламатычныя спрэчкі, бо Славенія ніколі не атрымлівае ад гэтага выгоды. <…> Мы паабяцалі народу правесці рэферэндум аб выхадзе з НАТА, і мы правядзём гэты рэферэндум», — сказаў ён у інтэрв’ю для Радыё і тэлебачання Славеніі.

Стэванавіч падкрэсліў гатоўнасць супрацоўнічаць «з усімі краінамі свету, асабліва з вялікімі дзяржавамі», але дадаў, што гэта супрацоўніцтва ніколі не павінна азначаць падпарадкаванне. «Добрыя адносіны з усімі, але ў інтарэсах Славеніі», — адзначыў ён.

Партыя падтрымлівае рэферэндум аб выхадзе з НАТА, але адносна рэферэндуму аб выхадзе з Еўрапейскага саюза (ЕС) Стэванавіч заявіў, што ён не будзе пазітыўна ўспрыняты народам, бо краіна атрымлівае ад ЕС дастаткова шмат выгады. Пры гэтым старшыня Дзяржаўнага сходу адзначыў, што «Любляна павінна зноў стаць галоўным цэнтрам прыняцця рашэнняў для Славеніі, а не Брусель».

Стэванавіч узначаліў ніжнюю палату парламента Славеніі на мінулым тыдні. У інтэрв’ю ён таксама згадаў планы замежных візітаў на новай пасадзе. Аднымі з першых — у Скоп’е і Капенгаген. «Я хацеў бы будаваць масты, каб добра працаваць з усімі краінамі, незалежна ад сцяны, узведзенай паміж Захадам і Усходам. Таму я планую хутка наведаць Маскву», — дадаў Стэванавіч.

Каментары8

  • D
    14.04.2026
    Влияние его как у Сергиенко, около нуля. Ему дали пост спикера чисто для поддержки будущей коалиции трампистнв популистов, а они до фактического выхода не доведут. Должность поп...деть, не более. В Чехии точно такой же спикер при правительстве Бабиша, говорит такого же много, но ничего не решает.
  • мышки Европы
    14.04.2026
    Ещё одна мышка путина и трампа....
  • zoidberg
    14.04.2026
    мышки Европы, крупная крыса сдохла, так помельче нашли
    я думаю, теперь Евросоюз будет сильно думать, принимать ли кого ещё к себе в компанию

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна7

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі7

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна7

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць