Грамадства2222

Івацэвіцкі пракурор: Абсіраць змагароў можна

Брэсцкія праваабаронцы знайшлі ў трэдс нечаканыя падрабязнасці «дыялогавай пляцоўкі» ў косаўскім Палацы Пуслоўскіх, на якой удзельнічаў пракурор Івацэвіцкага раёна Аляксандр Хоміч. 

«Дыялог аб супрацьдзеянні экстрэмізму» прайшоў 8 красавіка. Як паведамляе раёнка, Хоміч «кампетэнтна і простай мовай распавёў пра ўсе магчымыя праявы гэтай з’явы, а таксама патлумачыў, як не паддацца на інфармацыйныя хітрасці дэструктыўных інтэрнэт-рэсурсаў». 

@nashaniva Івацэвіцкі пракурор нагаварыў лухты #ивацевичи #прокурор #беларусьновости #новостибеларуси #беларускітыкток ♬ Moment Of Reflection - Jhonatan Rodrigues & Piano Sky & Dee Piano

Пазней адзін з удзельнікаў той сустрэчы, які падпісваецца як Давід Бакуменка, апублікаваў адказ на сваё пытанне Хомічу. 

«Сёння я атрымаў адказ ад пракурора: абсіраць змагароў пад іх пастамі можна, і вам нічога за гэта не будзе», — напісаў Давід. 

Іншы карыстальнік трэдс высветліў, што Давід сапраўды ўдзельнічаў у тым «дыялогу» і, імаверна, яго сведчанню можна давяраць.

«Нам цяжка паверыць, што пракурор сапраўды мог такое сказаць. Бо па сённяшнім беларускім заканадаўстве абразы ў інтэрнэт-прасторы могуць трапляць пад адміністрацыйную адказнасць. А ў некаторых выпадках (напрыклад, калі ёсць прыкметы распальвання варожасці) — і пад крымінальную адказнасць», — каментуюць брэсцкія праваабаронцы. 

Каментары22

  • Сымон
    14.04.2026
    Чамусці я не здзіўлены. Бо сучасная лукашысцкая юстыцыя - гэта дрэсіраваныя малпы, якія кідаюцца "бараніць закон" вельмі абіральна - толькі ў выпадках пагрозы існаванню дыктатуры. Тады яны ня грэбуюць нічым - фальсіфікацыямі доказаў, фабрыкацыямі, крывасведчаннямі сілавікоў і проста штучным нацягненнем цалкам недарэчных выпадкаў на артыкулы КК. І наадварот - калі рэжым здейсняе абуральныя злачынствы (нават забойствы, катаванні і захоп нязгодных) - лукашысцкая юстыцыя адказавае адпіскамі, у якіх яна "не усматривает нарушения законодательства", а ў апошні час часта ўвогуле не рэагуе на абавязковыя для адказу скаргі і звароты грамадзян. Таму люстрацыя усіх судовых і пракурорскіх чыноўнікаў, якія сістэмна ўдзельнічалі ў рэпрэсіях - проста неабходна. А ступень іх магчымай крымінальнай адказнасці будзе вызначацца іхным супрацоўніцтвам са следствам у справе выяўлення галоўных арганізатараў палітычных рэпрэсій ў Беларусі і кампенсацыі шкоды ўсім пацярпелым за доўгія гады панавання лукашысцкай дыктатуры.
  • Вот удивительно
    14.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Адвокат
    14.04.2026
    а прокурор то оказывается розжигатель социальной вражды ))

Цяпер чытаюць

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну8

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

Сёння стартуе чэмпіянат свету па футболе1

Папа Леў асвяціў вежу Ісуса Хрыста ў барселонскім храме Святога Сямейства роўна праз 100 гадоў пасля смерці Гаўдзі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну8

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць