Грамадства22

Кіраваць выбарам пляцоўкі для могільніка ядзерных адкідаў будзе былы супрацоўнік КДБ

13 красавіка Мінэнерга Беларусі паведаміла, што дырэктарам РУП «Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыёактыўнымі адкідамі» (БелРАА) прызначаны Міхаіл Кісель, які раней займаў кіраўнічую пасаду на Беларускай АЭС. Месца вызвалілася пасля нядаўняга звальнення папярэдняга дырэктара Дзмітрыя Логвіна, піша «Флагшток».

Міхаіл Кісель. Фота: Мінэнерга

Як даведаўся «Флагшток», да гэтага Міхаіл Кісель займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па рэжыме і фізічнай абароне БелАЭС. А яшчэ раней ён з'яўляўся супрацоўнікам Камітэта дзяржаўнай бяспекі, удалося высветліць пры дапамозе «Кіберпартызанаў».

З 2016 года Кісель значыўся на службе ў вайсковай часці 10091 — гэта цэнтральны апарат КДБ Беларусі. Але ўжо ў 2017 годзе ён прыйшоў на БелАЭС, калі атамная станцыя яшчэ толькі будавалася. Як намеснік гендырэктара БелАЭС ён згадваецца ў прэсе як мінімум з 2018 года. А таксама — як «начальнік упраўлення службы бяспекі» станцыі. Пры гэтым яго фота дзяржрэсурсы раней ні разу не публікавалі.

У інфармацыі Мінэнерга пра новае прызначэнне Кісяля падкрэсліваецца, што ў ліку пастаўленых яму задач — «рэалізацыя праекта па стварэнні інфраструктуры абыходжання з радыёактыўнымі адходамі, уключаючы правядзенне грамадскіх абмеркаванняў, выбар пляцоўкі і падрыхтоўку да ліцэнзавання».

Ядзерны магільнік можа з'явіцца ў Хойніцкім раёне ў Гомельскай вобласці, Астравецкім раёне ў Гродзенскай вобласці і Мсціслаўскім раёне ў Магілёўскай вобласці.

Каментары2

  • Былых
    15.04.2026
    Гэбнюкоў не бывае
  • былыя
    15.04.2026
    бываем. проста мы служылі у часы СССР, а цяпер маем дзетак на высокіх пасадах у бізнэсе і ціхенька сядзім на няпыльнай працы, сочым за вамі, чытаем вашы каменты і перапіску. п'ем 23-га лютага са старымі таварышамі.

    Кіберпартызанам нас не дастаць, бо мы адслужылі у дакампутарныя часы, калі клавіятуры была толькі у савецкай шахтнай пускавой устаноўцы.

Цяпер чытаюць

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Усе навіны →
Усе навіны

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць