Грамадства11

Прызналі «экстрэмісцкім» стары фільм «Жыве Беларусь!»

Рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкім» калісьці нашумелага фільма «Жыве Беларусь!», які выйшаў у 2012 годзе, было прынята 14 красавіка судом Гомельскага раёна, піша «Вясна».

Кадр з фільма «Жыве Беларусь!»

Фільм «Жыве Беларусь!» зняў польскі рэжысёр Кшыштаф Лукашэвіч па сцэнарыі цяперашняга галоўнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі. Прэм’ера карціны адбылася ў 2012 годзе на Канскім кінафестывалі, а галоўную ролю ў ёй выканаў беларускі хіп-хоп артыст Vinsent (Дзмітрый Папко).

Сюжэт фільма ахоплівае падзеі ў Беларусі ў перыяд з 2009 да 2010 года і прысвечаны палітычнай сітуацыі ў краіне.

Таксама «экстрэмісцкі спіс» гэтым разам папоўнілі:

  • старонкі ў інстаграме «Jaen [Джейн]», belhelcom_org, cyberbeaver_help, aleksandra_dojnicz, thekrama.stоre, center_for_civil_liberties, belarusianyounggreens, «roznyjarounyja (Розныя-Роўныя)», «young.people.рlus (Маладыя Людзi +)»;
  • старонка ў фэйсбуку «БРЦ / Беларускi расследавальнiцкi цэнтр»;
  • старонка ў тыктоку Raman Hladkikh;
  • старонка ў тэлеграме Studfreedom | Belarus.

Каментары1

  • Bhagawan
    15.04.2026
    Vinšyju ŭsich datyčnych z atrymańniem znaka jakaści!

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі38

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў49

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць