Здарэнні33

Пенсіянерка з Мастоў аддала махлярам 110 тысяч рублёў і ўласную машыну

Тэлефонныя аферысты амаль тыдзень трымалі 65‑гадовую жанчыну на сувязі, запужваючы наркатычнымі грашыма і крымінальнай адказнасцю. У выніку пацярпелая не толькі спустошыла хатнія схованкі, але і прадала аўтамабіль. 

Схема пачалася з традыцыйнага званка нібыта з пошты 2 красавіка: «Вам прыйшла пасылка, паведаміце нумар з Viber». 

Ужо праз паўгадзіны ў гульню ўступілі «спецыялісты» Камітэта дзяржкантролю. Легенда была такой: ад імя пенсіянеркі адкрыты рахункі для адмывання грошай, атрыманых ад прастытуцыі і продажу наркотыкаў. Каб пазбегнуць турмы, наяўныя грошы трэба было тэрмінова задэклараваць.

«Яны не пакідалі мяне ў спакоі ні на хвіліну. Тэлефон увесь час быў на сувязі ў Viber, мне забаранялі яго адключаць, каб я нікому нічога не паведаміла і ні з кім не размаўляла», — згадвае жанчына.

Пад гэтым прэсінгам жанчына аддала першую частку грошай кур'еру, які прадставіўся супрацоўнікам разліковага цэнтра Нацбанка.

На гэтым аферысты не спыніліся. На наступны дзень ёй паведамілі, што яе машына выстаўлена на таргі, і яе трэба прадаць, а грошы зноў жа «задэклараваць». Жанчына выканала і гэта, перадаўшы злачынцам усю атрыманую суму. Так яна страціла каля 110 тысяч беларускіх рублёў.

У сераду махляры абяцалі, што а 16:00 да яе прыедзе прадстаўнік дзяржкантролю, верне і грошы, і машыну. Калі ж тэлефон «куратараў» быў пастаянна занятым, а абяцаная дэлегацыя не з'явілася, пенсіянерка зразумела: яе абакралі.

Міліцыя затрымала кур'ера, які забіраў грошы, але тыя сышлі далей па крымінальным ланцужку.

Каментары3

  • Махляр
    21.04.2026
    А хату чаму не аддала?
  • Ёсік
    21.04.2026
    Не саромелася б беларускай мовы, усё б засталося пры ёй.
  • абы што
    22.04.2026
    Ёсік, пры чым тут мова? Махляры на ўсіх мовах працуюць

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць