Свет2424

Асудзілі беларуса, які забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу

Цяпер Сяргею Кібальнікаву ці сядзець 22 гады, ці ісці на вайну ва Украіну, на што ён ужо выказаў жаданне, піша «Коммерсант».

Сяргей Кібальнікаў адразу пасля забойства. Аператыўная здымка

Суд у расійскай Валгаградскай вобласці прызнаў вінаватым прадпрымальніка Сяргея Кібальнікава ў жорсткім забойстве федэральнага суддзі Васілія Вятлугіна ў горадзе Камышын і вынес яму пакаранне — 22 гады калоніі строгага рэжыму.

Згодна з матэрыяламі справы, здарэнне адбылося ў жніўні 2025 года каля будынка суда. Кібальнікаў выкарыстаў пераробленую стрэльбу і некалькі разоў стрэліў у суддзю, параніўшы яго ў спіну. Пасля гэтага ён дабіваў яго нажом, а ўрэшце адрэзаў суддзі палавы орган і ўваткнуў яму нож у вока. Акрамя гэтага, ён пашкодзіў аўтамабіль пацярпелага.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым не толькі ў забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, але і ў незаконным абароце зброі, пераробцы агнястрэльнай зброі і наўмысным пашкоджанні маёмасці.

Следства ўстанавіла, што асноўным матывам злачынства была рэўнасць. Жонка абвінавачанага працавала сакратаром у тым жа судзе, дзе служыў забіты суддзя. Кібальнікаў падазраваў, што паміж імі маглі быць асабістыя адносіны.

Пры гэтым і Сяргей Кібальнікаў, і ягоная жонка паходзілі з Беларусі. Мужчына, якому цяпер 48 гадоў, нарадзіўся ў Смаргоні. Пасля школы ён пераехаў у Расію і ўжо ў пачатку 2000‑х меў расійскае грамадзянства, а таксама адкрыў там індывідуальнае прадпрыемства.

Яго жонка Алена Кібальнікава, якой цяпер 43 гады, родам з Гомеля. Яна пераехала ў Расію пасля школы і атрымала адукацыю ў Маскве. Пэўны час працавала ў транспартнай фірме мужа. У апошнія гады яна працавала сакратаркай у тым жа судзе, дзе служыў забіты суддзя.

Паводле даных следчых органаў, раней паміж Кібальнікавам і суддзёй ужо былі судовыя перасячэнні: у 2019 годзе Вятлугін разглядаў грамадзянскую справу з удзелам прадпрымальніка і вынес рашэнне на яго карысць.

Падчас судовага працэсу пракурор прасіў прызначыць 23 гады пазбаўлення волі, а абарона настойвала на змякчэнні кваліфікацыі злачынства і адпаведна больш мяккім пакаранні. Суддзя амаль задаволіла патрабаванне пракурора, прысудзіўшы 22 гады.

Акрамя пазбаўлення волі, суд абавязаў Сяргея Кібальнікава выплаціць маральную кампенсацыю сям’і загінулага, пакрыць выдаткі на пахаванне і рамонт аўтамабіля. Апрача таго, яму прысудзілі штраф у 120 тысяч расійскіх рублёў (каля 1600 даляраў) і прызначылі паўтара года абмежавання волі пасля выхаду з калоніі.

У чаканні прысуду Кібальнікаў заяўляў пра намер падпісаць кантракт з Міністэрствам абароны Расіі і адправіцца ваяваць на фронт ва Украіну.

Каментары24

  • Андрусь
    29.04.2026
    Вось як у нашым дэмакратычным і нібыта прабеларускім коле вызначаюць, хто ёсць беларус? Тыя, якія жывуць у Беларусі, альбо з'ехалі, маючы пашпарт Беларусі - беларусы толькі з тае падставы, што маюць пашпарты сінія з капустай, хоць шмат у кім з іх любы этнолаг пазнае расійцаў, але беларусаў пазнаць у іх вельмі цяжка - бо ні мовай беларускай не карыстаюцца, ні гісторыю добра не ведаюць, ні ў нацыянальную культуру не ўцягнутыя (нават словы "Калыханкі" не пазнаюць, а вось пра "усталые игрушки" ўсё ведаюць).
    Гэты з'ехаў у расію юнаком. Даўно забыўся тыя Смургоні. Натуральна - таксама па-нашаму не размаўляе. Нават пашпарту сіняга з капустай не мае. Але і ён у НН - беларус! Бінга! ЯК??? Чаму? Што ў Смургонях нарадзіўся? Гэта рэальна падстава запісваць у беларусы?
  • Чаканачка
    29.04.2026
    Вось гэта сапраўдны тэст для нашых праваабаронцаў.

    [Зрэдагавана]
  • самасуд
    29.04.2026
    Памылковая крыўда на чужога чалавека. Ізноў мужык зводзіць рахункі не з тым, кім трэба. Хіба той забіты кляўся яму ў вернасці, а потым здрадзіў самаму дарагому чалавеку? Хіба таму забітаму мужык прысвяціў усё жыццё і звязаў з ім свой лёс? Не тое вока, у каторым цяпер нож, хлусіла яму

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны10

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны10

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць