Музыка2626

На канцэрт украінкі Мары Краймбрэры прадалі ўсю «Мінск-Арэну» — больш за 15 тысяч квіткоў

Дзяўчына зрабіла кар'еру ў Маскве, а вайну на радзіме стараецца не заўважаць.

Мары Краймбрэры. Фота з яе інстаграма

Да канца года ў «Мінск-Арэне» запланавана пяць канцэртаў. Гэта выступы рускамоўных спевакоў Мары Краймбрэры, Паліны Гагарынай, Дзімы Білана, а таксама салянка зорак 1990‑х і танцавальнае шоу «Сімфонія жыцця».

Бліжэйшы выступ, ужо 2 мая, у поп-зоркі Мары Краймбрэры. І квіткі разабралі амаль цалкам. Прададзена 11290 месцаў на трыбунах, а таксама некалькі тысяч квіткоў на танцполе і ў фанзоне. На гэты момант у продажы толькі роўна пяць месцаў на танцполе.

За магчымасць пачуць Мары Краймбрэры ўжывую яе фанаты заплацілі ад 65 да 236 рублёў.

Сапраўднае імя спявачкі — Марына Жадан, яна нарадзілася і вырасла ў Крывым Рогу. Прыгожы псеўданім прыдумала сабе яшчэ ў 11 гадоў у школе на інфарматыцы. У 20 гадоў дзяўчына паехала скараць Маскву — і ёй гэта ўдалося. 

Вайну на сваёй радзіме артыстка не згадвае публічна. Яна працягвае жыць сваё звыклае зорнае жыццё ў Расіі. У Беларусі таксама час ад часу выступае.

Летась, напрыклад, Мары Краймбрэры была хэдлайнеркай Дня горада ў Гродне. Паслухаць яе сабралася каля 25 тысяч чалавек. Сёлета ў чэрвені спявачка таксама выступіць на Дні моладзі ў Гомелі.

Каментары26

  • Праўда
    01.05.2026
    Гэткая ж "украінка", як наведвальнікі канцэртаў - "беларусы".

    Прынцыповая розніца ў тым, што долі сапраўдных украінцаў ва Ўкраіне усё ж дастаткова, каб ачуняць, а вось долі беларусаў у Беларусі - відаць, не.

    Праз некалькі год Украіна, як іншыя суседзі, апынецца ў ЕЗ, а насельніцтва Беларусі працягне насіраць русскій мір у сваім доме. Слаямі, каб і ўнукі не вылязлі з яго.
  • Лапидарии всех стран объединяйтесь!
    01.05.2026
    Ура! Санкцыі працуюць! ..., нет нужно отменить все санкции,чтобы молодые беларусы знали,что не важно на чьей ты стороне- жрать и сртб, ездить по заграницам ты будешь так же как будто ничего не случилось.(Сарказм)
  • Русский со знаком качества
    01.05.2026
    Праўда, Майнкамфа обчитался, колхозный арий?

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць