Грамадства1111

Пасля шасці гадоў зняволення выйшаў на свабоду пінскі палітвязень Ігар Салавей

Яго пасадзілі за падзеі жніўня 2020 года ў Пінску.

Ігар Салавей пасля вызвалення

Выйшаў на волю палітвязень Ігар Салавей. Ён адсядзеў увесь тэрмін цалкам — шэсць гадоў.

Ігару 42 гады. Ён родам з Піншчыны, вучыўся ў Польшчы па праграме Каліноўскага на палітолага-журналіста. У 2006 годзе атрымаў 10 сутак за «Плошчу». Быў актывістам руху «За свабоду».

Затрымалі Салаўя 3 верасня 2020 года па справе аб масавых беспарадках у Пінску. Суддзя Маскоўскага раёна Брэста Яўген Брэган прысудзіў яго да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па ч. 2 арт. 293 КК — разам з Салаўём тады асудзілі яшчэ 13 пінскіх палітвязняў.

У студзені 2022 года Ігару змянілі рэжым на строгі турэмны на 2 гады — нібыта за сістэматычнае парушэнне дысцыпліны. Яго перавялі з бабруйскай калоніі №2 у жодзінскую турму. Пасля заканчэння турэмнага тэрміну Салаўя вярнулі ў калонію, а на пачатку 2025 года зноў адправілі ў жодзінскую турму, дзе ён і дачакаўся канца тэрміну.

Каментары11

  • Адліга
    05.05.2026
    Пільна зняць усе санкцыі, ужо кожны дзень выпускаюць без Коўла, можна не паспець
  • Героям слава!
    05.05.2026
    Слава пінскім героям!
  • Беларус
    05.05.2026
    Герой, пра якога, нажаль мала што пісалі незалежныя СМІ. Вось Ігару, калі спатрэбіцца, я бы дапамог - данатам, падтрымкай, чым смагу. А розным спікеркам (і іншым бяздзельнікам на грантах), што адкрываюць зборы ды просяць пакрыць іх выдаткі, не бачу сэнсу.

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны4

У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць