Грамадства55

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская сутыкнулася з цяжкай хваробай. За суткі ёй амаль сабралі вялікую суму, не хапае зусім крыху

Учора Галіна Казіміроўская расказала на «Байсоле» пра тое, што мае анкалогію, і зараз не мае магчымасці аплачваць арэнду кватэры, купляць базавыя прадукты і аплачваць дарагія лекі. Неабходна сабраць 8500 еўра.

«Імя Галіны Казіміроўскай стала для многіх беларусаў сінонімам мужнасці. Сёння Галіна, якая перажыла арышт, допыты, суткі на Акрэсціна і вымушаную эміграцыю, сутыкнулася з ворагам, якога нельга перамагчы песняй, — з анкалогіяй. У 2020 «Вольны хор» ператварыў музыку ў значны інструмент мірнага пратэсту. Пад скляпеннямі гандлёвых цэнтраў і на прыступках філармоній сотні галасоў спявалі аб свабодзе, пакуль рэжым не прызнаў калектыў «экстрэмісцкім фармаваннем». Галіна з сям’ёй вымушана была з’ехаць у эміграцыю, як і шмат хто, з удзельнікаў хору, ад палітычнага пераследу. (…)

Нягледзячы на ​​каласальную занятасць, гэтая дзейнасць амаль не прыносіла Галіне даходу. Адзінай крыніцай сродкаў для жыцця былі прыватныя ўрокі вакалу. Але ў пачатку гэтага года ўсё змянілася.

Дыягназ «анкалогія» стаў для Галіны тым выпрабаваннем, якое патрабуе нашай дапамогі і падтрымкі. Прайшоўшы праз шок і адмаўленне, яна прыняла выклік і змагаецца з хваробай з усіх сіл. Зараз яна праходзіць курс хіміятэрапіі, наперадзе аперацыя і яшчэ курсы хімія– і радыетэрапіі. 

Кожны курс хіміятэрапіі — гэта знясільваючая бітва. На кожнае аднаўленне сыходзіць некалькі дзён, і толькі ты адужваеш, як новая доза моцных прэпаратаў пазбаўляе цябе сіл. У такім стане Галіна не можа працаваць, і на цяперашні момант у яе проста няма грошай на базавыя патрэбы сям'і — аплату жылля, харчаванне, а з двума непаўналетнімі дзецьмі гэтыя выдаткі моцна не скароціш. 

Хіміятэрапія моцна паўплывала на стан здароўя ў цэлым. Таксічнасць хіміі разбурае печань і іншыя органы, пагаршае агульны стан і нясе з сабою шмат болю. На працягу ўсяго лячэння патрэбны даволі дарагія лекі, якія дапамагаюць падтрымліваць арганізм, змяншаюць моцны боль.

Галіна прывыкла разлічваць толькі на сябе. Але зараз яна апынулася ў безвыходнай сітуацыі: хвароба пазбавіла яе магчымасці выкладаць, а гэта азначае — пазбавіла сродкаў на існаванне.

У яе няма магчымасціаплачваць арэнду кватэры, купляць базавыя прадукты і аплачваць дарагія лекі для аднаўлення арганізма паміж курсамі хіміі. Каб працягваць лячэнне і перамагчы рак, Галіне патрэбна падтрымка на найбліжэйшыя 6 месяцаў», — паведамляў «Байсол».

Сума збору была €8500:

  • €6300 — арэнда кватэры на 6 месяцаў + камуналка
  • €1700 — прадукты харчавання на 6 месяцаў
  • €500 — лекі

За суткі, па стане на 10:30 раніцы серады, сабрана ўжо 9 000 еўра.

Дапамагчы Галіне Казіміроўскай праз «Байсол»

Каментары5

  • Падтрымка
    06.05.2026
    Вялікія спачыуванні і падтрымка Галіне, перавяду абавязкова капейчыну. АЛе скажыце, людцы, навошта вы здымаеце кватэры па 1000 эўра, калі не можаце гэтага дазволіць???
  • Ганка
    06.05.2026
    Падтрымка, бо таньней няма.
  • Плюшкі Карлсана
    06.05.2026
    Падтрымка, падумайце: двое дзяцей у яе, жывуць у Варшаве. Відавочна, што не кавалерку здымаюць утрох, а хаця б двушку, мабыць. Чатыры тысячы злотых за двухпакаёўку ў Варшаве - стандартная цана. Калі шмат працуеш і нармальна зарабляеш, яна не здаецца непад'ёмнай. А жыць у маленькім танным мястэчку - яна б не змагла зарабляць, бо там няма кліенцкай базы для прыватных заняткаў музыкай, плюс рэпетыцыі, канцэрты. Якраз у гэтым выпадку няма пытанняў. Здароўя спадарыні Галіне.

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць