Кіно22

Польскі кінаінстытут падтрымаў беларускіх рэжысёраў — грошы атрымаюць хорар Кашперскага і драма Палуяна

Бюджэт новага фільма Аляксея Палуяна мае скласці больш за 3 мільёны даляраў, але падтрымка значна меншая. 

Аляксей Палуян

Беларускія рэжысёры атрымалі фінансаванне на свае стужкі ад Польскага кінаінстытуту (PISF), заўважыў канал «Священный Белавуд».

У прыватнасці, грошы атрымаў рэжысёр Андрэй Кашперскі на свой паўнаметражны хорар «Суд памерлых». Стужка паўстане з яго аднайменнага кароткаметражнага фільма жахаў, які публікаваўся аўтарам летась.

Як бачна, заяўлены бюджэт «Суда памерлых» складае 2,116 млн злотых (каля 500 тыс. еўра). Польская дзяржава падтрымала праект на 90% дзяржаўных грошай. Астатняе фінансаванне аўтары павінны адшукаць самастойна.

Таксама дадатковае фінансаванне на фільм «Спадчына» атрымаў рэжысёр Аляксей Палуян. Яго фільм будзе прысвечаны беларускай сям'і падчас палітычнага крызісу пасля 2020 года і пачатку паўнамаштабнай вайны ў 2022 годзе.

Агульны бюджэт фільма складае 12 376 250 злотых (каля 2,92 млн еўра), а запыт быў на 3 млн злотых (каля 708 тыс. еўра). Кінаінстытут падтрымаў каманду толькі на 1,5 млн злотых (каля 354 тыс. еўра).

Каментары2

  • Эмігрант
    14.05.2026
    Навошта гэты Палуян зноў здымае.
    Столькі грантаў,нікому гэтыя фільмы не патрэбныя.Лепей бы грошы далі гэтым сем'ям, а не кіно здымалі
  • не хлебам адзіным
    20.05.2026
    Эмігрант,
    Вой, ну ўжо Пятрухіна то я пазнаю пад любым нікнеймам ))

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць